«Radyjo Niamiha» — трэці студыйны альбом беларускага гурта «Syndrom Samazvanca», які выйшаў на лэйбле «Paliklinika» 6 кастрычніка 2023 года.
У новым альбоме псіхадэлічнага гурта «Syndrom Samazvanca», музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. У «Radyjo Niamiha» трапілі песні культавых беларускіх гуртоў «ULIS», «Новае Неба», «N.R.M.», «Палац» і «Правакацыя». У альбоме можна пачуць вершы Міхала Анемпадыстава, Анатоля Сыса, Адама Глобуса, Фелікса Аксёнцава і Альгерда Бахарэвіча, які ў канцы 90-х быў вакалістам панк-гурта «Правакацыя».
Спіс песень
Удзельнікі запісу
Асноўны склад Уладзімір Лянкевіч — вакал, бас (1, 3, 5), гітары (2, 6, 7), сінтэзатары (4, 7) Раман Жарабцоў — гітары (1, 3, 4, 5), бас (2, 6, 7), клавішы, сінтэзатары, драм-машына, бэк-вакал (2, 4) Аляксей Зямляны — барабаны, бэк-вакал (3, 4) Ціхан Золатаў — бэк-вакал (3)
Тэхнічны персанал і запіс Трэкі 1, 2, 3, 5, 6 запісаў Раман Малахоўскі у «Studio» 42 (Мінск) у верасні 2022 года). Дадатковыя запісы Рамана Жарабцова і Улада Лянкевіча ў розных месцах (верасень — жнівень 2023 году) Трэкі 4, 7, 8 запісаў Раман Жарабцоў у розных месцах (верасень — травень 2023 года) Звядзенне — Раман Жарабцоў Майстарынг — Марк Білер у «CALYX Mastering» Вокладка — Кацярына Дубовік
Водгукі крытыкаў
Зноскі
Спасылкі
«Radyjo Niamiha» на Bandcamp «Radyjo Niamiha» на Spotify «Radyjo Niamiha» на канале гурта «Syndrom Samazvanca»
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2023 года Syndrom Samazvanca Syndrom Samazvanca