WorldCat — зводны сусветны электронны каталог, найбуйнейшая бібліяграфічная база даных, якая налічвае больш за 240 млн запісаў аб усіх відах твораў 470 мовамі свету (на 2011 год). WorldCat заснаваны ў 1967 годзе Фрэдам Кілгурам База ствараецца сумеснымі намаганнямі больш чым 72 000 бібліятэкаў з 171 краіны свету ў рамках арганізацыі «OCLC»«OCLC» — Online Computer Library Center Статыстыка Worldcat WorldCat — найбуйнейшая ў свеце бібліяграфічная база даных.
Стварэнне адкрытага рэсурсу «WorldCat.org» было ініцыявана «OCLC» у мэтах папулярызацыі рэсурсаў камерцыйнага доступу. Першапачаткова была распрацавана праграма «Open WorldCat» (адкрыты сусветны электронны каталог), якая функцыянуе як дадатковы сэрвіс папулярных пошукавых сістэм «Google», «Yahoo», а таксама кнігагандлёвых, адукацыйных і бібліяграфічных сайтаў «Amazon.com», «Ask.com», «Biblio», «Eric», «HCI Bibliography».
З жніўня 2006 года стаў магчымы свабодны доступ да пошуку ў гэтай базе даных з вэб-старонкі worldcat.org. WorldCat дазваляе шукаць кнігі, музычныя дыскі, відэазапісы і даступныя для запампоўкі аўдыёкнігі. У выніках пошуку можна атрымаць цытаты з спасылкамі на арыгіналы артыкулаў, дакументы і фатаграфіі, а таксама лічбавыя версіі рэдкіх аб’ектаў, недаступных шырокай публіцы.
Пошук у «WorldCat.org» можа ажыццяўляцца толькі ў двух варыянтах. Для гэтага выкарыстоўваюцца формы «Простага пошуку» (Search for an item) і «Пашыранага пошуку» (Advanced Search).
Гл. таксама Машыначытэльнае спісаскладанне
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная вэб-старонка WorldCat Identities Апісанне адкрытай праграмы «WorldCat»
Катэгорыя:Выдавецкая справа Катэгорыя:Бібліяграфічныя даведнікі і базы даных Катэгорыя:Бібліятэчная справа Катэгорыя:Класіфікатары Катэгорыя:Нарматыўны кантроль Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе ў ЗША