Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» — культурна-асветніцкая грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса. Таварыства садзейнічае актыўнаму аб’яднанню беларусаў і ўмацаванню дружбы беларусаў і латышоў.

Гісторыя У 1992 годзе з ініцыятывы кіраўніцы Балта-славянскага таварыства Людмілы Каралёвай прайшла першая арганізацыйная канферэнцыя. З мэту новастрованае таварыства ставіла далучэнні беларусаў Даўгаўпілса да культурна-асветніцкай працы. Заснавальнікамі сталі Канстацін Капуста, Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня, Іосіф Рэут, Мікола Навуменка, Ларыса Ярашэвіч, Яўгенія Гуляева, Яўген Шабуцкі, Зянон Буры, Мікола Паўловіч і Аляксандр Карнацэвіч.

У гэтым годзе быў створаны ансамбль «Купалінка», заснавальніцай і першым кіраўніком была Яна Юзэфовіч.

6 ліпеня 1993 года Беларускае таварыства «Уздым» афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Латвіі як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса.

У верасні 1994 года адкрыта Генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, у тым жа годзе тут адбыўся І з’езд беларусаў Балтыі, які ставіў з мэту аб’яднаць беларусаў прыбалтыйскіх краін.

13 кастрычніка 1994 года выйшаў першы нумар «Слова беларуса» (пазней «Беларус Латгаліі»), рэдактарамі якога былі Станіслаў Валодзька і Таццяна Бучэль.

У 1995 годзе таварыства размясцілася ў памяшканні па вуліцы Райня, 31. З 8 кастрычніка таго ж года пачала працаваць беларуская нядзельная школа, арганізатаркай і першай настаўніцай у якой стала Вольга Паўловіч.

У 1996 годзе адкрыта мемарыяльная дошка на будынку беларускай гімназіі, якая існавала з 1922 па 1935 год.

У восені 1997 года адбыліся першыя Дні беларускай культуры, на якім прысутнічала шмат гасцей з Мінска і Віцебска.

У гэты час у Даўгаўпілскім універсітэце існаваў факультатыў па вывучэнню беларускай мовы, студэнты займаліся навуковай працай. Беларускаю мову вывучалі да 2008 года. Фундатарам вывучэння беларускай мовы быў даўгаўпілскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі, ураджэнец Браслава Мар’ян Панкевіч.

У красавіку 1999 года быў заснаваны адзіны ў Латвіі Цэнтр беларускай культуры, адкрыццё якога адбылося 3 ліпеня таго ж года.

Сябры таварыства бралі ўдзел у фестывалях «Славянскі базар», «Браслаўскія зарніцы» і «Перабродская зорка» ў Беларусі і розных праектах.

У 2014 годзе з’явіўся сайт таварыства. З 2015 года з ініцыятывы Жанны Раманоўскай выдаецца газета «Уздым», якая рыхтуецца актывам таварыства і выходзіць 4 разы на год. Дзейнічае беларуская нядзельная школа «Вясёлка» (куратар школы Людміла Сінякова, настаўнікі: Вольга Паўловіч, Таццяна Блізнакова). Таксама маецца ўласная бібліятэка, у якой налічваецца каля 700 кніг на беларускай мове.

Пры таварыстве арганізаваны: гурт «Натхненне» (музычны кіраўнік Я. Юзэфовіч, мастацкі кіраўнік Лілія Воранава), творчая майстэрня «Зробім разам» (кіраўнік Леангіна Муйжніецэ), тэатральны гурт «Чароўны куфэрак» (кіраўнік Людміла Сінякова).

На 1 студзеня 2025 года таварыства мела 155 сяброў.

Старшыні 1994—1995 — Мікола Паўловіч. 1995—1997 — Станіслаў Валодзька. 1997—2003 — Таццяна Бучэль. 2003—2013 — Барыс Іваноў. 2013—2015 — Валерый Амбросаў. снежань 2015—2018 — Людміла Сінякова. студзень 2018—2022 — Жанна Раманоўская. студзень-жнівень 2022 — Іна Валюшка. са жніўні 2022 — Лілія Воранава.

Крыніцы

Спасылкі Старонка таварыства

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Латвіі Катэгорыя:Арганізацыі Даўгаўпілса Катэгорыя:1993 год у Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе