Ганна Міхайлаўна Рубацкая (, Жураўцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — , Валожын, Беларусь) — беларуская самадзейная паэтка, захавальніца беларускай народнай песеннай спадчыны.Люблю наш край… : Валожыншчына літаратурная. — Мінск, 2006. ‒ С. 328‒329.

Біяграфія Нарадзілася ў сялянскай сям’і Міхаіла і Агаты Сухадольцаў, у якой было трое дзяцей: сыны Рыгор (1895—1938) і Андрэй (17.10.1897—15.03.1988) і дачка Ганна.

У 1912 годзе скончыла Жураўскую царкоўна-прыхадскую школу. У 1914 годзе скончыла Валожынскую двухкласную царкоўна-прыхадскую школу. У 1916 годзе паехала ў Пецярбург, дзе ўладкавалася на працу на ваенны завод. Але ў хуткім часе прыйшлося вярнуцца дадому, бо моцна захварэла маці.Сліж, Марына. А ўсё ж такі нехта ўспомніць мяне / Марына Сліж. — Рэгіянальная газета. — № 13–16 (1–22.04.2005).

На працягу многіх гадоў актыўна супрацоўнічала з беларускімі вучонымі-фалькларыстамі Анатолем Сямёнавічам Фядосікам і Арсенем Сяргеевічам Лісам, якія запісалі ад Ганны Рубацкай больш за 100 народных песень.Ліс, А. С. Ганна Рубацкая. Журавы над зарунелымі пагоркамі // А. С. Ліс. Gloria victis! — Мінск: Логвінаў, 2010. ‒ С. 690‒708. Запісы захоўваюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

У сталым узросце шмат падарожнічала. Аб’ездзіла краіны Балтыі і шматлікія іншыя мясціны Савецкага Саюза.Рубацкая Г. М. Вяночкі для Радзімы. Вершы. Байкі. Песні. — Мінск: «Ковчег», 2006. — 76 с. У 1943 годзе сям'я была вымушана пераехаць у Валожын, дзе Ганна Рубацкая пражыла да самай смерці ў 1993 годзе. Пахавана на Валожынскіх могілках.

Сям’я

У 1921 годзе выйшла замуж за Міхаіла Мацвеевіча Рубацкага (1892—16.01.1959), пераехала ў вёску Яцкава (Пяскі), Валожынскага раёна. Разам з мужам жылі на ўласнай гаспадарцы, гадавалі дзвюх дочак Валянціну і Яўгенію.

Дзеці:

Рубацкая (Бацян) Валянціна (08.04.1922—07.06.1977). Жыла ў вёсцы Белакорац, працавала ў калгасе даяркай.

Рубацкая (Еліна) Яўгенія (01.03.1926—24.09.2003). Жыла ў Валожыне, працавала ў сферы гандлю.

Унукі:

Бацян Аляксандр Фёдаравіч, сын Валянціны. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў суддзёй Іўеўскага раённага суда.

Камінская Людміла Данілаўна (нар. 02.01.1947 г.), дачка Яўгеніі. Скончыла Маладзечанскі музычны каледж імя М. К. Агінскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага. Працавала выкладчыкам вышэйшай катэгорыі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.

Рубацкі Валерый Данілавіч (27.01.1952—11.12.2004), сын Яўгеніі. Скончыў Палітэхнічны тэхнікум, працаваў у БМУ-5 горада Маладзечна.

Праўнукі:

Рубацкі Міхаіл Валер’евіч (09.05.1984—03.12.2021), сын унука Валерыя. Скончыў Маладзечанскі музычны каледж імя М. К. Агінскага, працаваў настаўнікам музыкі.

Рубацкая (Вархаповіч) Вольга Валер’еўна (нар. 20.07.1985), дачка ўнука Валерыя. Скончыла Маладзечанскі музычны каледж імя М. К. Агінскага і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, працуе выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін у дзіцячай школе мастацтваў горада Маладзечна.

Прапраўнукі:

Рубацкі Дзмітрый Міхайлавіч (нар. 14.09.2020 г.), сын праўнука Міхаіла.

Вархаповіч Сафія Андрэеўна (нар. 04.10.2013 г.), дачка праўнучкі Вольгі.

Творы Рубацкая Г. М. Вяночкі для Радзімы. Вершы. Байкі. Песні. — Мінск: «Ковчег», 2006. — 76 с.

Крыніцы

Літаратура Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 441—442.

Спасылкі