Багушэўскі партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай (Багушэўскі раён) і Смаленскай абласцей.
Камандаванне Камандзіры А. К. Стэльмах; П. С. Гапонцаў
Камісар У. Л. Агейчык
Гісторыя Атрад быў створаны ў жніўні 1941 года ў Багушэўскім раёне з мясцовых камуністаў і камсамольцаў (18 чалавек) на чале з сакратаром Багушэўскага РК КП(б)Б А. К. Стэльмахам і групы ваеннаслужачых на чале з П. С. Гапонцавым.
У верасні 1941 партызаны ўдзельнічалі ў нападзе на гарадскі пасёлак Багушэўск, у баях з карнікамі падарвалі некалькі мастоў на шашы Віцебск — Орша. У кастрычніку 1941 года атрад, адбіваючыся ад карнікаў выйшаў у Смаленскую вобласць, у пачатку лютага 1942 злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Гл. таксама Багушэўскі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1942 годзе