«Заходні выпрабавальны палігон Сохэ» кар. 동창동 미사일 발사장) - касмадром у правінцыі Пхёнан-Пукто на Захадзе Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

Размяшчэнне

Размешчаны на заходнім узбярэжжы краіны ў правінцыі Пхёнан-Пукто ў пагорыстай мясцовасці недалёка ад паўночнай мяжы з Кітаем, у 200 км на паўночны захад ад Пхеньяна і ў 70 км на захад ад буйнога ядзернага цэнтра ў Ёнбене. Касмадром быў пабудаваны на месцы вёскі Пондані, якая была ліквідавана падчас будаўніцтва.

Запускі спадарожнікаў

13 красавіка 2012 года - спроба запуску апарата «Кванмёнсон-3» з дапамогай ракеты-носьбіта «Ынха-3» (пуск няўдачны, абломкі ўпалі ў 160 км на захад ад Рэспублікі Карэя).

12 снежня 2012 года - другая спроба запуску апарата Кванмёнсон-3 з дапамогай ракеты-носьбіта «Ынха-3». Камандаванне паветрана-касмічнай абароны ЗША (NORAD) пацвердзіла поспех запуску. лістапад 2023 года - запуск ракеты-носьбіта «Чхоліма-1» з разведвальным спадарожнікам «Малігён-1».

Мадэрнізацыя Згодна са спадарожнікавым здымкам, апублікаваным NK News, ракетная праграма КНДР атрымала яшчэ адно абнаўленне. Быў прыкметна павялічаны дах ля гарызантальнага стэнда для выпрабавання магутных цвёрдапаліўных ракетных рухавікоў. Мінулы варыянт меў дах 9 метраў шырынёй і 16 метраў даўжынёю. А сёлетні 11 метраў шырынёй і 20 метраў даўжынёй. Гэта паказвае не толькі на пашырэнне функцыяналу рознага дапаможнага абсталявання для выпрабаванняў, але і магчымасці выпрабаванняў яшчэ больш магутны цвёрдапаліўных ракетных рухавікоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Касмадромы КНДР