Аляксандр Аляксеевіч Румак (нар. , в. Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыў Мотальскую сярэднюю школу, паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Вучыўся паспяхова, скончыў універсітэт з адзнакай.
У 1994 г. Аляксандр Румак абараніў у БДУ дысертацыю «Профсоюзы трудящихся Западной Белоруссии в революционно-демократическом движении. 1926—1939 гг.», яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук.
А. А. Румак скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення фінансавых адносін галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 15 красавіка 2011 г. займаў пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
21 снежня 2020 года прызначаны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Крыніцы
Катэгорыя:Упаўнаважаныя па справах рэлігій і нацыянальнасцей