«Яўге́н Ане́гін» — раман у вершах рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, пачаты 9 мая 1823 года і скончаны 5 кастрычніка 1831 года, адзін з самых значных твораў рускага пісьменства. Аповед вядзецца ад імя безыменнага аўтара, які, зрэшты, у першых жа строфах назвае Анегіна «друг мой старадаўні». Паводле вядомага вызначэння В. Р. Бялінскага, Пушкін назваў «Яўгена Анегіна» раманам у вершах, паколькі ў ім выяўлена «жыццё ва ўсёй яго празаічнай рэчаіснасці».
Аляксандр Пушкін працаваў над гэтым раманам цягам больш чым сямі гадоў. Працу над ім Пушкін называў чынам — з усёй сваёй творчай спадчыны толькі «Барыса Гадунова» ён характарызаваў тым жа словам. У творы на шырокім фоне карцін рускага жыцця паказаны драматычны лёс прадстаўнікоў рускага дваранства першай чвэрці XIX стагоддзя.
Гісторыя стварэння Пушкін пачаў працу над «Яўгенам Анегіным» 9 мая 1823 года ў Кішынёве, падчас сваёй ссылкі. Аўтар адмовіўся ад рамантызму як вядучага творчага метада і пачаў пісаць рэалістычны раман у вершах, хаця ў першых главах яшчэ заўважны ўплыў рамантызму. Твор стаў першым раманам у вершах у гісторыі сусветнай літаратуры (але жанравым штуршком паслужыла паэма «Дон Жуан» Дж. Байрана (1819 год)).
Беларускія пераклады Раман перакладаўся на беларускую мову А. Дударом (1936) і А. Куляшовым (1949).
Крыніцы
Спасылкі Беларускі пераклад Алеся Дудара Беларускі пераклад Аркадзя Куляшова
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1831 года