Франсуа Анрыо (; ) — дзеяч французскай рэвалюцыі XVIII ст., якабінец.

Актыўны удзельнік паўстання 10 жніўня 1792 года, якое скінула манархію. З мая 1793 года начальнік Парыжскай нацыянальнай гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31 мая — 2 чэрвеня 1793 года, што прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27 ліпеня 1794) быў нерашучы ў арганізацыі супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разам з М. Рабесп’ерам.

Крыніцы

Літаратура