«Ка́зка пра рыбака́ і ры́бку» — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

Напісана года. Упершыню надрукавана ў 1835 годзе ў часопісе «Библиотека для чтения». У рукапісе ёсць пазнака: «18 песнь сербская». Гэтая пазнака азначае, што Пушкін збіраўся ўключыць яе ў склад «Песен западных славян». З гэтым цыклам збліжае казку і вершаваны памер.

Крыніцы сюжэта Паводле шырока распаўсюджанай версіі, сюжэт казкі заснаваныАзадовский М. К. Источники сказок Пушкина // Пушкин: Временник Пушкинской комиссии / АН СССР. Ин-т литературы. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1936. — Вып. 1. — С. 134—163. на памаранскай казцы «Пра рыбака і яго жонку» (, KHM 19, у індэксе казачных сюжэтаў Aарне-Томпсана № 555) са зборніка казак братоў ГрымГагарина А. И. Народные и литературные сказки разных стран. Программа факультат. занятий для VI класса общеобразоват. учреждений с белорус. и рус. языками обучения с 12-летн. сроком обучения.Von dem Fischer un syner Fru — тэкст казкі на нямецкай мове.О рыбаке и его жене — рускі пераклад пад рэд. П. М. Палявога., з якой мае агульную сюжэтную лінію, а таксама перагукаецца з рускай народнай казкай «Жадная старуха» (дзе замест рыбкі выступае чароўнае дрэва)Пропп В. Я. .. Старажытнейшая версія сюжэта — індыйская казка «Залатая рыба», з мясцовым нацыянальным каларытам, тут Залатая рыба — магутны залататвары падводны дух Джала КаманіСказки народов мира: В 10 т. — М. : Детская литература, 1988. — Т. 3 : Сказки народов Азии. — С. 498—502..

Бліжэй да канца казкі братоў Грым старая становіцца рымскім папам (намёк на папесу Іаану) і імкнецца стаць богам. У першай рукапіснай рэдакцыі казкі ў Пушкіна старая сядзела на Вавілонскай вежы, а на ёй была папская тыяра. У канчатковы варыянт гэты эпізод не ўвайшоў, каб не пазбаўляць твор рускага каларыту.

Беларускія пераклады Беларускі пераклад казкі, выкананы Алесем Якімовічам, быў апублікаваны ў 1938 годзе асобнай кніжкай, надрукаванай накладам 20 120 экзэмпляраўБеларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20―30-х гадоў / А. Л. Верабей ; [рэдактар М. М. Арочка] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 220, с. ; 21 см. — З аўтографам аўтара. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 1000 экз. — ISBN 5-343-00129-7 (у пераплёце) : 2 р. 40 к.Казка пра рыбака і рыбку / А.С.Пушкін ; маст. М. А. Малевіч. — Мн. : Дзяржвыд Беларусі, 1938. — 14, с. — 20120 экз. — 40 к..

Выданні

Казка пра рыбака і рыбку / А.С.Пушкін ; маст. М. А. Малевіч. — Мн. : Дзяржвыд Беларусі, 1938. — 14, с. — 20120 экз. — 40 к.

Крыніцы

Спасылкі Беларускі пераклад Алеся Якімовіча (у тым ліку скан выдання 1975 года)

Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1833 года Катэгорыя:Казкі Аляксандра Пушкіна