Ло́шыца — рака ў Мінску, правы прыток Свіслачы. Даўжыня 9,2 кмрека Лошица .

Назва Назва засведчаная ў памяншальнай форме (як Дубна і Дубніца ў гэтым жа рэгіёне). Звыш за дзясятак рэчак з назвай Лоша (гл. этымалогію) працякаюць на Верхнім Падняпроўі, на Верхнім Панёманні.

Географ В. Жучкевіч назву Лошыца звязваў са словамі "лош, лашак", якія ён падаваў як беларускія назвы рыбы лох, або ласось.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск, 1974. С. 210. Беларуская мова не ведае слоў лох, лашак у значэнні рыбыhttps://verbum.by/esbm?q=%D0%BB%D0%BE%D1%85https://verbum.by/esbm/lashak, але яны ёсць у паўночных гаворках расійскай мовы, дзе лічацца запазычаннямі з фінскагаhttps://gufo.me/dict/dal/%D0%BB%D0%BE%D1%85Соболев А.И. Ихтиологическая лексика в свете славяно-финских этноязыковых связей // Севернорусские говоры: межвуз. сб. Вып. 15 / Отв. ред. А.С. Герд, Е.В. Пурицкая. СПб.: Нестор-История, 2016. С. 97..

Так жа сама і паводле гомельскага філолага А. Рогалева назва Лошыца ад "геаграфічнага тэрміна лоша (лошыца) — паглыбленне, нізіна, лагчына"А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 156., але ў беларускай мове слова лоша ў такім значэнні не засведчанаhttps://verbum.by/esbm?q=%D0%BB%D0%BE%D1%88%D0%B0.

Яшчэ адна Лошыца — апошні правы прыток ПцічыП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 151..

Гідраграфія На сучасных картах пазначана, што рэчка Лошыца пачынаецца ў раёне цяперашняга мінскага мікрараёна "Малінаўка", а ў раёне мікрараёна Брылевічы зліваецца са сваім левым прытокам — ракой Мышкай.

У мікрараёне Курасоўшчына рэчка ўтварае вадасховішча Лошыца, на беразе якога размешчаны парк Курасоўшчына. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі.

Распрацоўваецца план рэканструкцыі Лошыцкай воднай сістэмы, які прадугледжвае стварэнне водна-паркавай сістэмы, якая стане зонай адпачынку для жыхароў МінскаВодно-зеленая ландшафтно-рекреационная зона вдоль рек Лошица и Мышка.

Лакалізацыя

Дакумент 1557 года (размежаванне земляў менскіх гарадскіх і земляў шляхецкіх) Лошыцай называе менавіта тую, якую цяпер прынята называць лошыцкім прытокам Мышкай і якая цячэ праз Пятроўшчыну ("двор Пятроўскі"), перасякае Койданаўскі тракт, а пачынаецца каля Сухарава ("двор Сухараўскі"), паблізу рэчкі Дзівівелкі:«Далей уверхъ тоеж речки до дороги, которая лежит з Менска до Койданова. (...) Тою ж речкою Лошицою уверхъ, которая делит кгрунты местские до прудца Петровского, где и двор за речкою. От того прудца через дорогу, тою ж речкою, которая идет з Менска до Вовъчкович. Через тую дорогу переехавши по двор Сухоровский пана Коревича до узникля тоеж речки Лошыцы. От узникли пошли логом ажъ до Чортова каменя, на котором знаки ест, от каменя Чорътова логомъ ку узречью вверхъ речки Дививелки, прозываемой Тарасовки»Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). — Менск, 1931. — С. 22..Там сама згадваецца і "двор Сухой Лошыцы" (пазней вёска Лошыца 2-я): "А от того мостка по дорогу, которая идет з Менска до Слуцка, до двора Сухое Лошицы князя Одинцовы, до прудца". У басейне Дзвіны ёсць падобнага ўтварэння гідронім Сухадроўка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Выявы

Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Мінска