Уліковая палітыка — сукупнасць спосабаў арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку, якая прымаецца арганізацыяй самастойна. Прынятая ўліковая палітыка прымяняецца паслядоўна ад аднаго справаздачнага года да іншага.

Афармленне і зацвярджэнне Уліковая палітыка арганізацыі афармляецца ў выглядзе адпаведнага палажэння, якое падпісваецца галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам, што аказвае паслугі вядзення бухгалтарскага ўліку і складання справаздачнасці. Палажэнне зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі або іншымі асобамі (органамі), упаўнаважанымі на гэта заканадаўствам або статутам арганізацыі.

Прынцыпы і мова дакументацыі Уліковая палітыка павінна грунтавацца на прынцыпах бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, прадугледжаных заканадаўствам.

Змест уліковай палітыкі Уліковая палітыка арганізацыі змяшчае наступныя элементы:

віды ўліковай ацэнкі, якія выкарыстоўваюцца; план рахункаў бухгалтарскага ўліку; формы першасных уліковых дакументаў, распрацаваныя арганізацыяй; форма вядзення бухгалтарскага ўліку; парадак правядзення інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў; іншыя спосабы арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку.

Калі арганізацыя мае філіялы або прадстаўніцтвы, уліковая палітыка павінна прадугледжваць спосаб вядзення бухгалтарскага ўліку іх дзейнасці.

Патрабаванні Да ўліковай палітыкі прад’яўляюцца наступныя асноўныя патрабаванні:

поўнае адлюстраванне ў бухгалтарскім уліку ўсіх фактаў дзейнасці прадпрыемства; адлюстраванне фактаў гаспадарчай дзейнасці, зыходзячы з прававых норм і эканамічных умоў вядзення гаспадаркі; тоеснасць дадзеных аналітычнага і сінтэтычнага ўліку дадзеным бухгалтарскай і падатковай справаздачнасці.

Прымяненне прафесійнага меркавання Калі заканадаўства не ўстанаўлівае парадку адлюстравання канкрэтных гаспадарчых аперацый, асобных складнікаў актываў, абавязацельстваў, уласнага капіталу, даходаў ці выдаткаў, арганізацыя самастойна распрацоўвае такі парадак з выкарыстаннем прафесійнага меркавання з улікам патрабаванняў заканадаўства.

Змены ўліковай палітыкі Уліковая палітыка звычайна не змяняецца, за выключэннем наступных выпадкаў:

змены заканадаўства; змены спосабаў вядзення бухгалтарскага ўліку з мэтай павышэння дакладнасці і актуальнасці фінансавай інфармацыі; прыняцця рашэння аб рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі.

Змены, звязаныя з рэарганізацыяй або ліквідацыяй, уносяцца з пачатку справаздачнага года.

Усе змены павінны быць абгрунтаваныя, падпісаныя галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам і зацверджаны ўпаўнаважанымі асобамі або органамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы