«Ка́зка аб мё́ртвай царэ́ўне і аб сямі́ асі́лках» — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Напісана ўвосень 1833 года ў Вялікім Болдзіне паводле рускай народнай казкі.
Паходжанне сюжэта Дадзены твор створаны паводле сюжэта народнай казкі, вядомай многім народам светуПропп, В. Я. Исторические корни волшебной сказки. — М: Лабиринт, 1998, ISBN 5-87604-034-7, ISBN 978-5-87604-034-3. У прыватнасці, сярод індаеўрапейскіх народаў дастаткова падобны сюжэт маюць рускія народныя казкі № 210 і 211 «Чароўнае люстэрка» са зборніка А. М. Афанасьева «Народныя рускія казкі», а таксама казка братоў Грым «Беласнежка», напісаная ў 1812 годзе. У класіфікацыі Аарне-Томпсана дадзены сюжэт указаны пад нумарам 709 «Чароўнае люстэрка (Мёртвая царэўна)».
Архетып сюжэта У розных казках колькасць мужчын і іх род заняткаў можа вельмі адрознівацца. Іх можа быць двое, сямёра, дзесяць і нават дванаццаць. Мужчыны могуць быць братамі, паляўнічымі, разбойнікамі, асілкамі, царэвічамі, каралевічамі, гномамі і нават месяцамі. Але архетып сюжэта для ўсіх казак заўсёды агульны. Менавіта дзякуючы гэтаму Аарне і Томпсан вылучылі яго пад асобным нумарам.
У. Я. Проп у кнізе «Гістарычныя карані чароўнай казкі» сцвярджае, што вышэйназваны сюжэт з'яўляецца далёкім адгалоскам родаплемянной паліандрыі і заснаваны на абрадзе мужчынскай ініцыяцыі і далейшым пражыванні пасвечаных юнакоў у адмысловым «мужчынскім доме», у якім яны праходзілі навучанне старэйшымі членамі роду племянным абрадам і спосабам палявання. У рэальным жыцці гэты звычай зафіксаваны Джэймсам Фрэзерам у яго шматтомнай працы «Залатая галіна: Даследаванне магіі і рэлігіі».
Крыніцы
Спасылкі Беларускі пераклад Алеся Якімовіча
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1833 года Катэгорыя:Казкі Аляксандра Пушкіна