Залман Зільберцвайг () — яўрэйскі літаратуразнаўца, тэатральны дзеяч, драматург, перакладчык, радыёвядучы. Пісаў на ідышы. Аўтар і рэдактар каля 30 кніг аб гісторыі яўрэйскага тэатру, найбольш вядомая праца — слоўнік тэатру, які налічвае 7 тамоў.

Біяграфія Нарадзіўся ў Азоркаве каля Лодзі, бацька Цві-Гірш быў купцом і пісьменнікам. Нашчадак украінскага рабіна Малбіма. У 1897 годзе разам з сям’ёй жыве ў Лодзі, дзе вучыўся ў хедары, потым жыў на Беларусі, вучыўся ў Лідзе ў Рэйнэса. Непрацяглы час працаваў на зямлі ў Чанстахове, потым займаўся гандлёвай дзейнасцю.

У маладосці пісаў на ідышы гумарыстычныя творы і перакладаў з розных моў. У 1909—1910 друкаваўся ў часопісе «Эйропеішэ літэратур» А. Рэйзена, у 1910 годзе змясціў пераклад з Януша Корчака ў газеце «Лодзер тогблат», дзе з 1912 года працуе, часам выконвае ролю рэдактара. У 1912 заснаваў аматарскае тэатральнае аб’яднанне «LIDA» — Лодзер ідышэ драмацішэ арцістн. У 1913 годзе перакладаў для тэатру Скала ў Лодзі. У 1915—1918 працуе ў вандроўным тэатры. У 1915—1924 рэдактар газеты «Лодзер тогблат», пісаў фельетоны, палітычныя артыкулы, рэпартажы, агляды яўрэйскіх кніг, музыкі, тэатральных паказаў, таксама перакладаў з еўрапейскіх літаратур. У 1922 рэдагаваў сумесна з Л. Каганам першыя яўрэйскія выданні, спецыяльна прысвечаныя тэатру: «Тэатр ун кіно», «Тэатр ун кунст». Рэдагаваў іншыя часопісы: «Літэратура», «Югенд», «Дзі еціге цайт», выступаў у друку.

У 1924 пакінуў радзіму, спыніўся ў Ізраілі. З 1927 жыве ў ЗША, аб’ездзіў розныя краіны, збіраючы матэрыял для слоўніка. У 1937 у Нью-Ёрку. З 1948 жыў у Лос-Анджэлесе. Рэдагаваў часопіс «Амэрыканэр» (1937—1948) і кнігу "Лодзер зіхройнэс-бух (1941), зборнік да юбілею Тэненгольца (1955). Грамадскі дзеяч.

Быў двойчы жанаты. Першая жонка Мір’ям (Шапіра), у яе нарадзіўся сын Авесалом, другая — Сілія Цукерман.

Асобныя кнігі прысвяціў Галдфадэну, Магулеска, Гордзіну, Камінскай. Пісаў аднаактавыя п’есы.

Крыніцы

Літаратура Zalmen Zylbercweig Хаім Лейб Фукс і інш. Залман Зільберцвайг

Катэгорыя:Вучоныя Польшчы Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Акцёры Польшчы Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці Ліды