Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Чэрыкаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Чэрыкава ў будынку на вул. Болдзіна, 31.

Структура Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел эканомікі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Фінансавы аддзел; Аддзел па адукацыі; Аддзел унутраных спраў; Сектар землеўпарадкавання.

Старшыні З 8 снежня 2021 года — Алег Віктаравіч Малышэўскі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Чэрыкава Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Чэрыкаўскі раён