Ігар Аляксандравіч Мароз (, , Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР (цяпер — Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта з 31 мая 2023 года.

Біяграфія Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе намесніка старшыні СВК «Кругавец» Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. З 2010 па 2015 год працаваў вядучым ветэрынарным урачом Полацкай раённай ветэрынарнай станцыі, затым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чашніцкага райвыканкама. У 2016 годзе ўзначаліў ААТ «Іванскі-Агра» Чашніцкага раёна. У гэтым жа годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

У 2018 годзе быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама. У сакавіку 2020 года — старшынёй Сенненскага райвыканкама.

31 мая 2023 года быў зацверджаны на 74-й пазачарговай сесіі Аршанскага раённага Савета дэпутатаў на пасадзе старшыні Аршанскага райвыканкама.

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта