Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка (, , Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны службовец, палкоўнік міліцыі. Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта (2021—2026).
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства» і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне органамі ўнутраных спраў». Пачынаў участковым інспектарам у Аршанскім РАУС.
З 2011 па 2018 гады ён кіраваў аддзелам унутраных спраў Браслаўскага райвыканкама. З кастрычніка 2018 года намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
9 снежня 2021 года на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў выбраны старшынёй Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» (I, II і III ступеняў) Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» «Чалавек года Віцебшчыны-2020»
Літаратура Для кого труд — радость, для того жизнь — счастье // Віцьбічы = Витьбичи. — 2021. — 18 февраля. — С. V. — (Приложение: «Вечерний Витебск»).
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання