Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Карэліцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Карэлічаў у будынку на вул. 17 Верасня, 9.
Структура Фінансавае ўпраўленне Аддзел унутраных спраў Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Аддзел землеўпарадкавання Упраўленне справамі Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Аддзел эканомікі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Упраўленне адукацыі Сектар культуры Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Аддзел ЗАГС
Старшыні З 13 сакавіка 2024 года — Андрэй Валер’евіч Гардзей
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Арганізацыі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Карэліцкі раён