Лексікон фун ідышн тэатэр (לעקסיקאן פון יידישן טעאטער), слоўнік Зільберцвайга — біяграфічны слоўнік. Напісаны на яўрэйскай мове (ідыш), змяшчае біяграфіі яўрэйскіх акцёраў з аматарскіх і прафесійных труп, тэатральных дзеячаў, драматургаў, прадстаўнікоў народнага мастацтва — пурымшпілераў, бадханаў, бродэр-зінгераў, — асобныя артыкулы прысвечаны вядомым трупам і тэатрам, арганізацыям. Многа звестак аб жыхарах і ўраджэнцах Беларусі.

Распачаў стварэнне слоўніка, збіраў матэрыялы, пісаў артыкулы і рэдагаваў — Залман Зільберцвайг. У першых трох тамах памочнік рэдактара Янкеў Местэль.

У слоўнік увайшлі звесткі з папярэдніх артыкулаў і кніг, напрыклад, з «Гісторыі» Горына, многа звестак Зільберцвайг атрымаў з вусных і пісьмовых паведамленняў, анкет. Ён пабываў у розных краінах, наладжваў кантакты з драматычнымі асяродкамі, збіраў грошы на друк. Дзейнічалі яго карэспандэнты, напрыклад, з савецкай Беларусі даслаў біяграфіі акцёр Л. Душман. У Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне і Польшчы анкетаванне правёў акцёрскі прафсаюз (Związek Artystów Scen Żydowskich). Вельмі спрыяў выданню Саюз яўрэйскіх акцёраў ЗША.

Уключае каля 3000 артыкулаў. Ахоплена каля 150 гадоў гісторыі. 1 том, Нью-Ёрк, 1931 2 том, Варшава, 1934 3 том, Нью-Ёрк, 1959 4 том, Нью-Ёрк, 1963 5 том — мучанікі, Мехіка, 1967 6 том, Мехіка, 1969 Сёмы том застаўся ў рукапісах. Слоўнік няскончаны. Выдаць сёмы том і напісаць восьмы аўтару не дала смерць. Пяты том прысвечаны ахвярам фашызму.

Літаратура Вокладкі тамоў Асобныя артыкулы ў перакладзе на англійскую мову Faith Jones, Cumulative Index to Zalman Zylbercweig’s Leksikon fun Yidishn Teater Dorot Jewish Division, The New York Public Library, 2001

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі 1931 года Катэгорыя:Кнігі 1969 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на ідышы Катэгорыя:Энцыклапедыі Катэгорыя:Энцыклапедыі XX стагоддзя