Янка Краль (; ) — славацкі паэт-рамантык.

Біяграфія Па адукацыі юрыст. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1840-х гадоў. Прыхільнік ідэі яднання славянскіх народаў.

Аўтар антыфеадальнага («Выпадкі з Яношыкам», 1843—44), філасофска-лірычнага («Драма свету», 1844—45) цыклаў вершаў, рамантычнай паэмы «Сын стэпу» (1846—47), шэрагу балад, дум, перайманняў народных песень.

Паэзія Янкі Краля адметная выкарыстаннем рамантычнай гіпербалы, алегорыі, сімвалаў. Большасць яго твораў апублікавана ў XX ст.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паэты Славакіі