Цадзік ( — праведнік) — дабрадзейны чалавек, які кіруецца наказамі Торы і тым самым выконвае свае абавязкі перад Богам і людзьмі (у іўдаізме), а таксама духоўны лідар хасідскай абшчыны (у хасідызме). У равіністычнай літаратуры цадзікам часам абазначаюць чалавека выключнай набожнасці і святасці.
Іўдаізм Першым цадзікам лічыцца Ной, уратаваны ад патопу дзякуючы сваёй праведнасці.
У Талмудзе гаворыцца пра 36 цадзікаў, якія таемна жывуць у кожным пакаленні, дзякуючы ім існуе свет. Лічыцца, што цадзік, які пакутуе разам са сваім пакаленнем, сваімі пакутамі выкупляе грахі гэтага пакалення. Таксама Бог пасылае праведнікам пакуты, каб ачысціць іх ад тых нешматлікіх грахоў, у якіх яны вінаваты.
Цадзік вядзе праведнае жыццё, пры гэтым ён не проста ўстрымліваецца ад злых учынкаў і маральных правін, але пастаянна імкнецца да справядлівасці і здзяйснення добрых учынкаў.
Талмуд падзяляе людзей на бездакорных праведнікаў, якіх да дзеяння схіляюць іхныя добрыя рысы; на поўных беззаконнікаў, якія дзейнічаюць паводле злой волі; а таксама на «сярэдніх», у якіх праяўляюцца як добрыя, так і дрэнныя схільнасці.
Паводле вучэння, праведнікі валодаюць моцнай грамадзянскай свядомасцю: «яны ўстаюць на досвітку, каб прынесці карысць абшчыне, і нават у гадзіну смерці клапоцяцца не пра асабістае, а пра грамадскае».
Згодна з іўдаізмам, абсалютнай праведнасцю не валодае ніхто, але кожны абавязаны імкнуцца да яе. Нават злодзей, які здзейсніў подзвіг поўнага выпраўлення, удастоіцца імя праведніка. Да такога сама выніку прыводзіць і пакаянне ў грахах. Аднак няма граху большага, чым праведнасць напаказ.
У сярэднявечнай яўрэйскай думцы назіралася тэндэнцыя да пашырэння сферы, ахопленай паняццем праведнасці. Ад праведніка патрабавалася не толькі вялікая духоўная сіла, але і выкананне нормаў, сфармуляваных у равіністычнай літаратуры. Напрыклад, каб ён ужываў ежу і пітво не дзеля задавальнення, а каб мець сілы для служэння Богу.
Хасідызм У хасідызме развіўся асобны інстытут цадзікаў. Там імі называлі духоўных лідараў, да якіх звяртаюцца па параду, просяць малітваў і блаславення. Таксама цадзікамі называлі кіраўнікоў таго ці іншага рэлігійнага цячэння або напрамку ўнутры хасідызму. Напрыклад, на тэрыторыі ВКЛ дзейнічаў адзін з першы цадзікаў Ахарон бен Я‘акаў (1736—1772), які паходзіў з хасідскай дынастыі з прыгараду Пінска. Ён распаўсюджваў хасідызм на Палессі..
Кабала Сярод кабалістаў тэрмін «цадзік» азначае чалавека выключнай святасці і нават цудатворца.
Крыніцы
Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Хасідызм Катэгорыя:Кабала