Апулія (ад ; , [пулʲја], , ) — вобласць у Італіі.

Геаграфія Апулія — самы ўсходні рэгіён Італіі: мыс Атранта ля Салента знаходзіцца прыкладна ў 80 км ад берагоў Албаніі — гэта самая ўсходняя кропка краіны.

Рэгіён абмываецца Адрыятычным і Іанічным морамі і мае самую доўгую берагавую лінію сярод кантынентальных рэгіёнаў. Сухапутныя межы рэгіёна праходзяць прыблізна па рэках Фарторэ і Брандана з прытокамі.

Ландшафт — раўнінны на 53,3%, на 45,3% узгорысты і толькі 1,5% займаюць горы, што робіць рэгіён найменш гарыстым у Італіі. Самыя высокія горы — Монці-Даўні, ці, інакш, Субапеніна-Даўна (іт.), з вяршынямі Карнакія (Monte Cornacchia) — 1152 м і Кальва (Monte Calvo) вышынёй 1055 м.

Вядомыя асобы Джавані Паізіела

Гл. таксама Джыноза Віла-Кастэлі

Катэгорыя:Рэгіёны Італіі