«Хронікі Дзюны» () — гексалогія навукова-фантастычных раманаў амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта, асноўныя кнігі якой выйшлі ў свет з 1963 па 1985 год.
Сюжэт У далёкай будучыні чалавецтва рассялілася па ўсёй галактыцы. Людзі апынуліся пад уладай машын, аднак здолелі іх перамагчы, пасля чаго былі забаронены ўсе тэхналогіі. Нават складанымі вылічэннямі займаюцца жывыя істоты — ментаты (англ.: mentats) генетычна змененыя і развітыя людзі.
Сусвет ператвораны ў феадальную Імперыю, дзе галоўная каштоўнасць — прыправа, або меланж (англ.: melange, або the spice). Дзякуючы ёй, людзі могуць жыць доўга, бачыць будучыню і здзяйсняць пералёты між планетамі. Уся прыправа знаходзіцца на пустыннай планеце Аракіс, якую называюць Дзюнай.
Доўгі час здабычай прыправы кіраваў магутны і жорсткі дом Харконенаў. Аднак кіраўнік Імперыі падышах-імператар Шадам IV адбірае гэта права і перадае яго іншаму дому Атрэйдэсаў. Гэтае рашэнне і далейшыя падзеі зменяць галактыку назаўжды.
Галоўныя героі
Пол Атрэйдэс Алія Атрэйдэс Лэдзі Джэсіка Бог-імператар Лета II Дункан Айдаха Сіёна Атрэйдэс Шыяна Майлз Тэг Дарві Адрадэ Мурбела
Часткі цыкла «Дзюна» (, 1963-1965) У выніку супрацьстаяння феадальных дамоў, якія ў далёкай будучыні распараджаюцца цэлымі планетамі, спадчыннік высакароднай дынастыі юнак Пол Атрэйдэс апынаецца ў пыстыні. Каб выжыць, яму даводзіцца ператварыцца ў звышчалавека і павесці на вайну супраць галактычнай імперыі чужы народ. «Месія Дзюны» (, 1969) Пол Атрэйдэс стаў Муад'Дыбам і Імператарам вядомай галактыкі. Ён валодае ўладай, якой раней не было ні ў кога. Але вакол спее змова, у якой, здаецца, удзельнічаюць усе, нават самыя блізкія людзі. «Деці Дзюны» (, 1976) Дзеці Пола Атрэйдэса, які знік у пустыні, валодаюць такім ж звышздольнасцямі, як і ён. Але імі маніпулюе цёця Алія, якая цяпер кіруе Імперыяй. Тым часам на трон хоча вярнуцца выгнаны дом Карына, а фрэменаў падбухторвае загадкавы Прапаведнік. «Бог-імператар Дзюны» (, 1981) Мінулі тысячагоддзі і Дзюна ператварылася з пустыні ў зялёную планету. Сын Пола Лета Атрэйдэс усё яшчэ жывы, але ці ён дакладна яшчэ чалавек? Разам з ягоным знешнім выглядам, змянілася ягоная натура – ён ператварыўся ў бесчалавечнага дэспата. «Ерэтыкі Дзюны» (, 1984) Імператар мёртвы, і Імперыя бурыцца. Дзюна цяпер называецца Ракіс, яна зноў ператварылася ў пустыню, але ейныя пясчаныя чэрві паміраюць. Але ў пыстыні новы лідар – дзяўчына Шыяна, якая можа спраўдзіць апошняя прароцтва Бога-Імператара. «Капітул Дзюны» (, 1985). Дзюна знішчана. Рэшткамі імперыі завалодаў матрыярхальны культ. Адзіная пагроза для іх – Бене Гесерыт, якія з'яўляюцца спадкаемцамі ўлады Дзюны.
Іншыя творы Фрэнк Герберт пры жыцці планаваў напісаць яшчэ адну кнігу цыклу, але не паспеў. Яшчэ два раманы па чарнавіках аўтара напісаў сын пісьменніка Браян Герберт у суаўтарстве з вядомым амерыканскім фантастам Кевінам Андэрсанам — «Паляўнічыя Дзюны» () і «Пясчаныя чэрві Дзюны» ().
Таксама існуе некалькі іншых працягаў і серыя коміксаў.
Экранізацыі Паводле серыі кніг пра Дзюну выйшла некалькі экранізацый:
мастацкі фільм «Дзюна» Дэвіда Лінча (1984), міні-серыялы «Дзюна Фрэнка Герберта» (2000) і «Дзеці Дзюны» (2003), трылогія Дэні Вільнёва «Дзюна» (2021), «Дзюна: Частка другая» (2024), выхад трэцяга фільма запланаваны на снежань 2026 года, серыял HBO «Дзюна: Прароцтва».
Пераклад на беларускую мову У 2025 годзе раман «Дзюна» быў выданы на беларускай мове выдавецтвам «Янушкевіч». Пераклад выканаў Ігар Кулікоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Навуковая фантастыка Катэгорыя:Фантастыка Катэгорыя:Кніжныя серыі Катэгорыя:Літаратура ЗША