«Апо́весці нябо́жчыка Іва́на Пятро́віча Бе́лкіна» – цыкл аповесцей Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, выпушчаны ім без указання імя сапраўднага аўтара, то-бок самога Пушкіна.
Кніга складаецца з прадмовы выдаўца і 5 аповесцей: «Стрэл» «Мяцеліца» «Трунар» «Станцыйны наглядчык» «Паненка-сялянка»
Гісторыя стварэння «Аповесці Белкіна» — першы завершаны празаічны твор Пушкіна. Усе аповесці напісаны ў сяле Вялікае Болдзіна ўвосень 1830 года. Згодна з датыроўкай аўтара, аповесці скончаны: «Трунар» — 9 верасня; «Станцыйны наглядчык» — 14 верасня; «Паненка-сялянка» — 20 верасня; «Стрэл» — 14 кастрычніка; «Мяцеліца» — 20 кастрычніка. Прадмова «Ад выдаўца» датуецца меркавана другой паловай кастрычніка або 31 кастрычніка — пачаткам лістапада 1830 года (гл. каментарыі Б. В. Тамашэўскага да VI тома «Полного собрания сочинений в 6 томах»).
Упершыню ўвесь цыкл аповесцей, уключна з «выдавецкай» прадмовай, быў апублікаваны ў кнізе «Повести покойного Ивана Петровича Белкина, изданные А. П.» (СПб., 1831).
Іван Пятровіч Белкін Іван Пятровіч Белкін — літаратурная маска, выдуманая Пушкіным: малады памешчык, які займаўся ў вольны час пісьменніцтвам і памёр у 1828 годзе, 30 гадоў з роду ад прастуднага захворвання. Апрача цыклу аповесцей, Белкін выступіў як аўтар хронікі «Гісторыя сяла Гарухіна».
Ад выдаўца Уступ, які ўтрымлівае нібыта выдавецкае тлумачэнне і ліст памешчыка, суседа Белкіна, з аповедам пра яго.
Выдавецкае слова напісана з доляй гумару. Напрыклад, у пачатку ўступу выдавец піша пра ліст: «Змяшчаем яго без усякіх змен і заўваг…», аднак да ліста далей дададзены дзве заўвагі і схавана частка тэксту. Гэта стварае гульнявы вобраз «прастадушнага» ці «наіўнага» выдаўца, які быццам бы не заўважыў супярэчнасці ва ўласных словах. Таксама ў лісце напісана: «…ліст Ваш ад 15-га гэтага месяца атрымаць меў я гонар 23 таго ж месяца…», але падпісаны ён 16 лістапада — атрымліваецца, што адказ быў напісаны да атрымання самога ліста.
Мастацкія асаблівасці Пушкін пісаў кожную аповесць у тым ці іншым існым на той час кірунку ў рускай літаратуры: «Стрэл» — рамантызм; «Мяцеліца», «Станцыйны наглядчык» і «Паненка-сялянка» — сентыменталізм; «Трунар» — змяшчае элементы гатычнай аповесці (рамантызм). У творах лёгка ўлоўная тэма «маленькага чалавека», якая праяўляецца, напрыклад, у аповесці «Станцыйны наглядчык». У савецкім літаратуразнаўстве была зроблена выснова пра рэалістычнасць «Аповесцей Белкіна»Гиппиус, В. В. Повести Белкина // Гиппиус В. В. От Пушкина до Блока / Отв. ред. Г. М. Фридлендер. М., Л.: Наука, 1966. С. 7—45.: Пушкін «гуляе» тыповымі рысамі таго ці іншага кірунку, іранізуючы з іх, тым самым набліжаючы да рэальнасці.
Водгукі Стаўленне сучаснікаў да ўсяго цыклу было вельмі пасрэднае.
Літаратурная крытыка Белый, А. А. «Повести Белкина»: перипетии совести // Московский пушкинист. Т. XII, М. ИМЛИ РАН. 2009. С. 316. Вацуро, В. Э. Повести покойного Ивана Петровича Белкина // В. Э. Вацуро. Записки комментатора. СПб., 1994. Гиппиус, Вас. В. Повести Белкина (1937) // В. В. Гиппиус. От Пушкина до Блока. М.; Л., 1966. Китанина, Т. А. Еще раз о «старой канве». (Некоторые сюжеты «Повестей Белкина») // Пушкин и мировая культура. СПб.; Симферополь, 2003. Полянская, М. «Проходящие злословили его…». «Скупой рыцарь» и «История села Горюхина» А. С. Пушкина // Зеркало Загадок, 1999, № 8, с. 44-48. Заметки по еврейской истории, № 2 (161). Тюпа, В. И. К изучению юмора «Повестей Белкина» // Проблемы современного пушкиноведения: Межвузовский сборник научных трудов. Псков, 1991.
Шварцбанд, С. М. История одной мистификации: (К вопросу о сущности образа И. П. Белкина) // Вопросы русской, советской и зарубежной литературы. Новосибирск, 1971.
Беларускія пераклады Беларускі пераклад «Аповесцей Белкіна» (аповесці «Трунар», «Станцыйны наглядчык», «Паненка-сялянка») быў зроблены Кузьмой Чорным. Поўны пераклад выдаваўся ў 1936 і 1938 гадах.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1830 года Катэгорыя:Проза Аляксандра Пушкіна