3-і завулак Зубачова — завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска. Названы ў гонар Івана Мікалаевіча Зубачова (1898—1944), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці. Архітэктура завулка складаецца з трох 10-павярховых жылых дамоў, пабудаваных у 2019-21 гг., і паркінга, пабудаванага ў 2018-2019 гг.; уся забудова знаходзіцца на няцотным баку завулкапаводле звестак архітэктурнай базы Рhotobuildings. Раней завулак меў сядзібную забудову, ліквідаваную пасля 2019 гЗгодна з дэталёвым планам, зацверджаным рашэннем Мінгарвыканкама ад 27 студзеня 2011 года №162 цыт.па: А. Сюльжина. Снесут ли дом? // СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2020. Крыніцы
Спасылкі
3-і завулак Зубачова ў архітэктурнай базе Рhotobuildings 3-і завулак Зубачова на карце АТО.ВУ
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)