Мік Хэран (; нар. 11 ліпеня 1963, Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменнік, аўтар дэтэктыўных і шпіёнскіх раманаў, сярод якіх найбольш вядомая кніжная серыя «Панылы дом» (), экранізаваная ў выглядзе серыяла «Кульгавыя коні». Адзначаны шэрагам літаратурных узнагарод.

Біяграфія Мік Хэран нарадзіўся 11 ліпеня 1963 у Ньюкасл-эпон-Тайн. Вывучаў англійскую літаратуру ў Бэйліял-каледжы — адным з найстарэйшых каледжаў Оксфардскага ўніверсітэта. Спачатку ствараў паэтычныя творы, але потым перайшоў да прозы. У 2003 выйшаў ягоны першы раман «Па могілкавай дарозе» ().

Творчасць Найбольшую вядомасць Міку Хэрану прынесла шпіёнская серыя «Панылы дом» (), якую ён пачаў у 2010. Па стане на 2025 год яна складаецца з дзевяці кніг.

Рэгулярна публікуе кароткія апавяданні ў часопісе «Ellery Queen's Mystery Magazine».

Узнагароды Быў адзначаны прэміямі «Залаты кінжал» (2013) і «Дыяментавы кінжал» (2025) Асацыяцыі аўтараў дэтэктываў (Вялікабрытанія).

Экранізацыі Па кніжнай серыі Міка Хэрана «Панылы дом» () быў зняты серыял «Кульгавыя коні» з Гэры Олдменам у галоўнай ролі. Першы сезон стартаваў 1 красавіка 2022 на Apple TV+. Пасля гэтага серыял быў працягнуты яшчэ на пяць сезонаў.

У 2024 стала вядома пра падрыхтоўку экранізацыі рамана «Па могілкавай дарозе» (). Ён выйдзе на Apple TV+. Галоўныя ролі сыграюць Эма Томпсан і Рут Уілсан.

Крыніцы

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Літаратура Вялікабрытаніі