Пых’я-Пярнумаа () — воласць у Эстоніі ў складзе павета Пярнумаа. Плошча воласці — 1010,61 км². Шчыльнасць насельніцтва ў 2021 годзе — 8,0 чалавек на 1 км².

49 % тэрыторыі воласці займаюць лясы, 26 % — ворыва, 4 % — прыродныя лугі. На тэрыторыі воласці знаходзяцца частка нацыянальнага парка Соамаа, запаведнік Вахенурмэ, частка запаведнікаў Таарыкіну, Лавасаарэ і Авастэ.

У воласці маецца 5 радовішчаў карысных выкапняў, з іх 4 — агульнадзяржаўнага значэння: два даламітныя радовішчы ў Анелемэ, два тарфяныя радовішчы Лавасаарэ і пясчанае радовішча мясцовага значэння ў Пітсалу.

Катэгорыя:Воласці Эстоніі