Піўза або Пімжа (, ) — рака ў Эстоніі і Расіі. Даўжыня — 93 км: 80 км на тэрыторыі Эстоніі і 13 км на тэрыторыі Пячорскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі, плошча вадазбору 796 км², сярэдні ўхіл ракі 2,2 %. Бярэ пачатак у Эстоніі, выцякаючы з возера Кюлаярв. Працякае таксама праз возера Алас’ярв каля вёскі Віла за 12 км на паўднёвы захад ад пасёлка Вастселійна. Упадае ў Пскоўскае возера каля вёскі Будавіж (Пудавічы), падзяляючыся на два рукавы.

Катэгорыя:Рэкі Эстоніі