Траецкае прадмесце — гістарычны раён Мінска на мысе левага берага Свіслачы насупраць Верхняга Горада, вусця Нямігі і колішняга замка, цяпер квартал абмежаваны Траецкай набярэжнай — вул. Старавіленскай — вул. Старажоўскай — вул. Максіма Багдановіча. Першапачаткова быў гандлёва-адміністрацыйным цэнтрам старадаўняга МенскаБоровой Р. В. Минские древности. «Старый город» средневекового Минска по письменным источникам. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 15. 2000 г.Баравы Р. В. Дзе быў стары горад // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. С. 543.

На захадзе ад Траецкай гары месціцца Замчышча, на паўночным захадзе — Татарскія Агароды і Старосцінская Слабада, на поўначы — Старажоўка, на ўсходзе — Залатая Горка, на поўдні — цэнтральныя раёны Высокі і Нізкі Рынак.«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6. C. 196—197«Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6. C. 550—551

На Траецкай гары быў размешчаны Траецкі касцёл — найстарэйшы каталіцкі храм Менска, пабудаваны ў XIV ст. Таксама тут знаходзіліся не захаваныя Барысаглебская царква (XII—XIII стст.), Траецкая царква (не пазней XV ст.), Узнясенскі манастыр з аднайменнай царквой (не пазней XV ст.) і часткова захаваныя Траецкі жаночы базыльянскі манастыр і касцёл і шпіталь сясцёр міласэрнасці. Цяпер прадмесце адно з улюбёных месцаў адпачынку ў горадзеТраецкае прадмесце . Афіцыйны турыстычны партал Мінска. .

Этымалогія назвы Ёсць некалькі гіпотэз паходжання тапоніма «Траецкая гара». Паводле найбольш імавернай, ён паходзіць ад найстарэйшага Траецкага касцёла, заснаванага каралём Ягайлам. Паводле іншай версіі, ад абарончага збудавання — рэдута Святой Тройцы, які знаходзіўся каля Барысаўскай заставы. Таксама ёсць думка пра паходжанне ад Траецкай царквы Гісторыя Мінска. 1-е выданне. : БелЭн, 2006. — С. 223. або Траецкага жаночага манастыра Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — : БелЭн, 2001. — С. 269..

Гісторыя Левабярэжжа Свіслачы здаўна мела вялікае гандлёвае значэнне, тут злучаліся дарогі з Вільні (у ХII-XIII стст. з Заслаўя), Лагойска і Полацка, Барысава і Смаленска, Друцка, Магілёва (у ХII-XIII стст., магчыма, са Свіслачы—Рагачова) Баравы Р. В. Гістарычная тапаграфія горада // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. — Кн. 1-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 541.. Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў 1976 годзе Георгіем Штыхавым і Валянцінам Собалем, пацвердзілі наяўнасць на частцы гэтай тэрыторыі культурнага пласта канца XII ст. Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — : Народная асвета, 1985..

Даволі шырокае ўжыванне назвы «Старое месца» датычна Траецкай гары ў пісьмовых крыніцах мяжы XVI—XVII стст. сведчыць пра знаходжанне менавіта тут гарадскога цэнтра ў XIV—XV стст.. Пасля вялікага пажару 1552 года, калі цалкам згарэў замак і амаль увесь горад, цэнтр быў перанесены на будучы Высокі рынак, дзе была пабудаваная першая ратуша, прадугледжаная прывілеям на магдэбургскае права яшчэ ў 1499 годзе. Такім чынам, у XVII—XVIII стст. раён Траецкай гары меў ужо перыферыйнае значэнне ў будаўнічай і сацыяльнай структуры горада.

Асновай планавай структуры раёна быў працяг галоўнай вуліцы правабярэжжа Свіслачы — Нямігі (у XVI ст. «Немезской») — стары Барысаўскі гасцінец, які пачынаўся на стрэлцы мыса ад пераправы праз раку і зваўся Вялікай Барысаўскай вуліцай (адрэзак ад Свіслачы да цяперашняй вул. Янкі Купалы). Працягам Вялікай Барысаўскай далей была вуліца Траецкая або Траецкай гары, таксама частка Барысаўскага гасцінца (у XIX ст. перайменавана ў Аляксандраўскую, цяпер вуліца Максіма Багдановіча). Вялікая Барысаўская вуліца праходзіла амаль па цэнтральнай восі шырокага ўзгорка, акружанага з трох бакоў лукавінай Свіслачы. Таму натуральным, выключна стыхійным планавальным рашэннем было рассяленне жыхароў як уздоўж дарогі-вуліцы, так і перпендыкулярна ёй, на паўднёвым і паўночным схілах гары, у кірунках да ракі. Так узнік шэраг амаль паралельных вулачак, якія адыходзілі ад галоўнай. На паўночным схіле гары такіх вулачак было не менш за 8-9, на паўднёвым, дзе паміж цэнтральнай вуліцай і ракой была багністая пойма — 5. На планаванне паўднёвай часткі Траецкай гары, магчыма, уплывала і ранняя пабудова тут царквы або манастыра, якія займалі значны ўчастак зямлі, адпаведна тут не ўтварылася шмат малых вуліц. Напэўна, Віленскай вуліцай звалася самая ўсходняя з 8-9 вулачак на паўночным схіле гары, бо з яе пачыналася дарога на Зацень і Сёмкаў Гарадок, і далей на Вільню.

Вуліца Магілёўская, імаверна, адпавядала сучаснай вуліцы Куйбышава — яе працяг злучаў Траецкую гару з Камароўкай (раён сучаснай вуліцы Янкі Купалы). Камароўка яшчэ ў 1-й палове XIX ст. была вёскай у ваколіцах горада. Ад яе пачыналіся Лагойскі і Барысаўскі гасцінцы. Магілёўская дарога 1557 года пачыналася, мабыць, з гэтай жа вуліцы непасрэдна за мяжой горада, стромка зварочваючы ўздоўж берагоў Свіслачы ў раёне цяперашняй плошчы Перамогі, выходзячы далей на прадмесце Доўгі Брод і Сляпянку, дзе ад гэтай дарогі аддзялялася «дарога Друцкая».

З іншых вуліц на Траецкай гары ў дакументах XVI—XVIII ст. згаданы ў 1605 годзе дзве паралельныя вуліцы — Барысаглебская і Ляўкоўская, пазней згадана Плябанская вуліца і «вуліца да Плябанскіх млыноў» (магчыма, адна і тая ж вуліца) — у раёне сквера каля Опернага тэатра; вуліца Старосцінская Слабада — пачатковы адрэзак ліквідаванай у 1980-я гады Стараслабодскай вуліцы. Там сама, паміж Старосцінскай Слабадой і Замкавым мостам, па паўночным схіле Траецкай гары, уздоўж берага Свіслачы праходзіла адна з самых старых вуліц гэтага раёна — сучасная Старавіленская (у дакументах XVII—XVIII стст. звалася «вуліца каля ракі да Слабады»).

Прадмесце было звязана з раёнам замка мостам і плацінай, з другой паловы XVI стагоддзя — двума мастамі. У XVI—XVII стст. пабудаваны Менскія гарадскія ўмацаванні, магчыма, яны ахоплівалі і Траецкую гару. З канца XVI ст. вядомы згадкі Траецкага рынка — найбуйнейшай гандлёвай пляцоўкі горада.

Старажытная планіроўка прадмесця захоўвалася без змен да пачатку XIX стагоддзя, калі падчас вялікага пажару 1809 года выгарэла практычна ўся забудова Траецкай гары, асабліва ў яе цэнтральнай і паўночнай частках. У наступныя гады быў распрацаваны план аднаўлення забудовы Траецкага прадмесця Лакотка А. І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. — : Полымя, 1991. — С. 31. Беларусы: У 8 т. — Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — : Тэхналогія, 1997. — С. 72.. Да гэтага часу адносіцца прынцыпова новае праектнае рашэнне планавання ўсёй левабярэжнай часткі Мінска, якое ў агульных рысах захавалася да нашых дзён. У яго аснову былі пакладзены пяць доўгіх вуліц, які веерам разыходзіліся ад стрэлкі мыса (гэта значыць ад моста), і пяць папярочных вуліц, якія перасякаюць іх. Гэта сетка з дзесяці вуліц утварала каля 20 прамавугольных і трапецападобных кварталаў з вялікай прамавугольнай плошчай у цэнтры. З пажарам і наступнымі горадабудаўнічымі працамі звязана першае і найбольшае зрыванне мысавай часткі Траецкай гары. Да пачатку XIX стагоддзя сам мыс быў значна вышэй, а яго схілы, звернутыя да Свіслачы, — куды больш стромкімі, чым у наш час.

Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX стагоддзя мінчукі адносілі Траецкае прадмесце разам з Нізкім рынкам, Ракаўскім прадмесцем і Пятніцкім (Татарскім) канцом да мінскага «Старога месца». У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў Траецкая гара ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую часць горада. Раён вылучаўся неаднастайным саслоўным складам насельніцтва (сяляне, працоўныя, гандляры, чыноўнікі ніжэйшых рангаў, дробныя памешчыкі) і даволі кантрасным вонкавым відам.

Асноўнай вуліцай прадмесця была Аляксандраўская (цяпер Максіма Багдановіча), названая ў гонар расійскага імператара Аляксандра I. Паралельна ёй ішла захаваная і дагэтуль Старавіленская вуліца. Гэтыя вуліцы злучаліся некалькімі завулкамі. Першы з іх — Аляксандраўская набярэжная (цяпер вуліца Траецкая набярэжная). Тут знаходзіліся знакамітыя мінскія лазні, якія стаялі на самым беразе Свіслачы. Другі — Траецка-Паліцэйскі завулак (пачатак сучаснай вуліцы Старажоўскай каля Траецкага прадмесця). Трэці — Першы семінарскі завулак (Камунальны), а чацвёрты — Другі семінарскі, ці Мітрапалічы, завулак, які праходзіў за мужчынскай духоўнай семінарыяй (Сувораўскае вучылішча).

Лаўская набярэжная цягнулася ад Хлусава (цяпер Багдановіча) да Паліцэйскага моста (цяпер Купалы). Вуліца Георгіеўская (захавалася яе частка — вуліца Чычэрына) ішла ад Свіслачы праз Траецкі рынак (цяпер плошча Парыжскай камуны) у бок Камароўкі. Паралельна Георгіеўскай ішла вуліца Плябанская ці Плябанскіх млыноў (цяпер Куйбышава), назва якой паходзіць ад вадзяных млыноў Траецкай златагорскай плябані, якія знаходзіліся непадалёк . У 1866 годзе яна пераназвана ў Шырокую. Белацаркоўная вуліца (цяпер не існуе; пралягала ад Тэатра оперы і балета да плошчы Перамогі) супадала са старымі дарогамі на Магілёў і Барысаў. Назва яе паходзіць ад «Белай царквы», як звалі гараджане царкву каля жаночага духоўнага вучылішча (цяпер штаб Міністэрствы абароны Рэспублікі Беларусь) Сацукевіч I. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ века // Беларускі калегіюм, 4 чэрвеня 2008..

На 1930-1960-я гады прыпадае знішчэнне некаторых аб’ектаў на тэрыторыі прадмесця. Да іх адносяцца: каталіцкія могілкі XVI—XVIII стагоддзяў (цяпер сквер перад оперным тэатрам); тэрыторыя Узнясенскага манастыра XIV—XVI стагоддзяў («Штаб Акругі») і іншыя. Частка вуліц, якія захаваліся пасля перапланоўкі пачатку XIX стагоддзя на ўскраінах Траецкага прадмесця, была знішчана ўжо пазней — у 1980-я гады. Да іх адносіцца, напрыклад, старадаўняя вуліца, якая праходзіла ўздоўж Свіслачы, — яна пачыналася каля сучаснага будынка Сувораўскага вучылішча, а заканчвалася каля сучаснай гасцініцы «Беларусь». У гэты ж час была праведзена рэстаўрацыя заходняй часткі прадмесця, якая ўяўляла сабой першае ў Беларусі комплекснае аднаўленне гістарычнай забудовы. Аднак рэстаўратарам не атрымалася пазбегнуць некаторых адмоўных момантаў. Напрыклад, была знішчана частка забудовы XVII стагоддзя ўздоўж Камунальнай набярэжнайТроицкое предместье // Сайт «Минск старый и новый». .. Пры гэтым, напрыклад, быў праведзены значны аб’ём кавальскіх работ. Шматлікія вароты, балконы, рашоткі, люстры, завесы, клямкі, шыльды, дзвярныя малаткі самых адмысловых форм і малюнкаў адкоўваліся на аснове старых узораў. С. 44.

Храналогія падзей У XI стагоддзі на гары стрэлцы Свіслачы існавала паселішча, магчыма, тоеснае Нямізе, згаданай у Аповесці мінулых часоў пад 1067 годам. У XII—XIII стст. у гэтай частцы горада пабудавана царква ў імя святых Барыса і Глеба, вядомая толькі па назве Барысаглебскай вуліцы.

У 1390-я гады, паводле падання, на Траецкай гары пабудаваны драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. З XIV ст. на паўночна-ўсходнім ускрайку гары вядомы Узнясенскі манастыр з драўлянай царквой. З XV ст. вядома на гары драўляная Траецкая царква. У 1505 годзе горад амаль цалкам спалены крымскімі татарамі, у тым ліку і Траецкі касцёл, які аднавілі ў 1508 годзе з дрэва. Пры ім дзейнічаў шпіталь, дзе аднайменнае з касцёлам брацтва даглядала нямоглых. У 1620 годзе менскі бурмістр Андрэй Маслянка пабудаваў ва Узнясенскім манастыры замест драўлянай царквы новую мураваную Узнясенскую царкву. У 1630 годзе Марына Бяжэвіч заснавала Траецкі манастыр базыліянак пры вядомай з XV ст. драўлянай царкве Дзянісаў У. М. На Траецкай гары // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 337..