Антанíн Маé (; ) — канадская акадыйская пісьменніца, драматург, перакладчыца.

Лаўрэатка Прэміі генерал-губернатара за раман «Дон-Лось» (, 1972) і Ганкураўскай прэміі за раман «Пелажы́-Каля́ска» (, 1979)Katia Bottos, Antonine Maillet : conteuse de l’Acadie ou l’encre de l’aède, Paris, L’Harmattan, 2011, 186 p. (ISBN 978-2-296-54564-9, BNF 42400927).

Біяграфія Нарадзілася 10 мая 1929 года ў Буктушы (правінцыя Нью-Брансуік, Канада).

Атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Акадыйскім каледжы Нотр-Дам у 1950 годзе і ступень магістаркі ў Монктанскім універсітэце (дыпломная праца на тэму «Жанчына і дзіця ў творчасці Габрыель Руа»)Robert Viau, Antonine Maillet : 50 ans d'écriture, Éditions David, Ottawa, 2008, 349 p. (ISBN 978-2-89597-097-2).

У 1958 годзе пачала актыўна публікаваццаMarguerite Maillet, Gérald Leblanc et Bernard Emont, Anthologie de textes littéraires acadiens: 1606—1975, Moncton, Éditions d’Acadie, 1992, 643 p. (ISBN 978-2-7600-0228-9, BNF 37619865), p. 447—472 et 538—557. У першых творах актыўна выкарыстоўвала акадыйскі дыялект французскай мовы і культурныя традыцыі акадыйскага народаDavid Lonergan, Paroles d’Acadie : Anthologie de la littérature acadienne (1958—2009), Sudbury, Prise de parole, 2010, 445 p. (ISBN 978-2-89423-256-9, BNF 42613865), p. 41-60.

Працягваючы акадэмічную адукацыю ва Універсітэце Лаваля, у 1963 і 1969 гадах вяла даследаванні ў Францыі, дзе працавала над дысертацыяй пра Рабле. У 1970 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Рабле і народныя традыцыі ў Акадыі», у якой былі каталагізаваны больш за 500 архаічных фраз і слоў з французскай мовы XVI стагоддзя, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным акадыйскім дыялекце французскайDavid Lonergan, Paroles d’Acadie : Anthologie de la littérature acadienne (1958—2009), Sudbury, Prise de parole, 2010, 445 p. (ISBN 978-2-89423-256-9, BNF 42613865), p. 41-60.

У 1971 годзе пасля выхаду ў свет монадрамы «Мурза» () да Антанін Мае прыйшла нацыянальная і міжнародная літаратурная слава. Драматычныя маналогі «Мурзы», напісаныя ад асобы пажылой акадыйскай прачкі, былі раскуплены з моманту першай публікацыі ў колькасці 100 тысяч асобнікаўKatia Bottos, Antonine Maillet : conteuse de l’Acadie ou l’encre de l’aède, Paris, L’Harmattan, 2011, 186 p. (ISBN 978-2-296-54564-9, BNF 42400927).

У 1979 годзе літаратурны аўтарытэт Мае ўмацаваўся з выданнем рамана «Пелажы-Каляска» (), які распавядае пра вяртанне акадыйцаў на радзіму пасля Вялікай дэпартацыі 1755 года. Гэты твор замацаваў за Мае статус лідаркі акадыйскай літаратуры і прынёс ёй вядомасць у Францыі, дзе быў прададзены мільён экземпляраў гэтага рамана. Кніга «Пелажы-Каляска» была ўганаравана Ганкураўскай прэміяй — Мае стала першым лаўрэатам гэтай французскай прэміі з Паўночнай АмерыкіRobert Viau, Antonine Maillet : 50 ans d'écriture, Éditions David, Ottawa, 2008, 349 p. (ISBN 978-2-89597-097-2).

Антаніна Мае шмат гадоў была спадарожніцай Мерседэс Паламіны, сузаснавальніцы тэатра «Rideau Vert»«Antonine Maillet — Les possibles sont infinis: un amour profond pour la littérature», La Presse, 19 mars 2010, https://www.lapresse.ca/cinema/critiques/201207/25/01-4558853-antonine-maillet-les-possibles-sont-infinis-un-amour-profond-pour-la-litterature.php.

Памерла 17 лютага 2025 года ў сябе дома ў МанрэаліFrédérique de Simone, «Décès d’Antonine Maillet: un monument de la littérature s’éteint», journaldequebec.com, 17 février 2025, https://www.journaldequebec.com/2025/02/17/deces-dantonine-maillet-un-monument-de-la-litterature-seteint.

Бібліяграфія 1958: Pointe-aux-Coques 1962: On a mangé la dune 1968: Les Crasseux 1971: Мурза (La Sagouine) 1972: Дон-Лось (Don l’Orignal) 1972: Par derrière chez mon père 1973: Gapi et Sullivan 1973: L’Acadie pour quasiment rien 1973: Mariaagélas 1975: Évangeline Deusse 1976: Gapi 1976: Mon pays c’est un conte 1977: La Veuve enragée 1977: Les Cordes-de-bois 1978: Le Bourgeois gentleman 1979: Пелажы-Каляска (Pélagie-la-Charrette) 1981: Cent ans dans les bois 1981: Christophe Cartier de la Noisette dit Nounours 1981: La Contrebandière 1981: Les drolatiques, horrifiques et épouvantables aventures de Panurge, ami de Pantagruel 1982: La Gribouille 1984: Crache à pic 1986: Garrochés en paradis 1986: Le Huitième Jour 1987: Margot la folle 1990: L’Oursiade 1991: William S. 1992: Les Confessions de Jeanne de Valois 1993: La Nuit des rois 1995: La Fontaine ou la Comédie des Animaux 1996: Le Chemin Saint-Jacques 1996: L'Île-aux-Puces 1999: Chronique d’une sorcière de vent 2002: Madame Perfecta 2003: Le temps me dure 2006: Pierre Bleu 2009: Le Mystérieux Voyage de Rien 2010: Fais confiance à la mer, elle te portera 2022: Мой запавет (Mon testament)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратура Канады Катэгорыя:Перакладчыкі Канады Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта