Праезд Жукоўскага — праезд у Кастрычніцкім раёне Мінска ў мікрараёне «Аэрадромная». Названы ў гонар Мікалая Жукоўскага, рускага вучонага, стваральніка аэрадынамікі як навукі. Знаходзіцца паміж 1-м завулкам Жукоўскага і аднайменнай вуліцай. Ідзе паралельна Быхаўскай вуліцы, якая знаходзіцца на поўдзень ад праезда. На няцотным баку праезда Жукоўскага знаходзіцца паркінг, а на цотным 4 жылыя аднапавярховыя дамыПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings.

Цікавыя факты У 1990-х гг. раён вуліцы Жукоўскага, у тым ліку і аднайменны праезд, быў вядомы сярод моладзі як «Шалман» або «Жучка»УЛИЦЫ НАШЕГО ГОРОДА. Надеждинская — переплетение вековых историй // Минск-Новости, 17.03.2015 .

Крыніцы

Спасылкі

Праезд Жукоўскага ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Праезд Жукоўскага ў базе Геадзен Праезд Жукоўскага на карце ATO.BY Праезд Жукоўскага на здымках 2025 г.

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)