Красная Слабада () — сяло ў Суземскім раёне Бранскай вобласці Расіі.

Гісторыя Упершыню згадваецца з XVII стагоддзя. Да сярэдзіны XVIII ст. мела назвы Смяліж, Новы Смяліж, Красны Смяліж. Часткова знаходзілася ў валоданні графаў Шарамецевых.

У 1744—1746 гг. быў пабудаваны храм святых апосталаў Пятра і Паўла, апошняя драўляная царква ўзведзена ў 1840 годзе, але была закрыта ў 1930-х гадах і не захавалася. Паводле звестак, у XVIII ст. тут таксама існавала царква Трох Свяціцеляў.

У 1871 годзе адкрылася земская школа. У XIX стагоддзі ў вёсцы працавалі прыватныя маслабойкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Суземскага раёна