Шахматная натацыя — сімвальнае абазначэнне, якое дапамагае адлюстроўваць паслядоўнасць і якасць хадоў у шахматах. Натацыя адлюстроўвае паслядоўнасць хадоў, фігуры і іхнія перамяшчэнні па дошцы. У большасці краін свету прынятая алгебраічная шахматная натацыяДадатак да правілаў шахматаў на бачыне FIDE .
Правілы запісу У натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце: скарочанае абазначэнне фігуры, якая ходзіць: Кр — кароль, Ф — ферзь, Л — ладдзя, С — слон, К — конь, для пешкі скарачэнне не ўжываецца; поле, на якім стаіць фігура: гарызанталь+вертыкаль; пунктуацыйны раздзяляльны знак: найчасцей працяжнік, для ўзяцця — знак ×; поле, куды ходзіць фігура; пунктуацыйны знак для каментарыя ці выніку ходу (не абавязкова): для шаха — знак +, для мата — #, для нічыёй — знак =; каментарыі: ! — добры ход, ці !! — неймаверны ход, ? — благі ход, ?? — вельмі благі ход, ?! — рызыкоўны.
Калі пешка пры сваім ходзе зрабіла пераўтварэнне, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасля поля, на якое яна пахадзіла, пазначаецца фігура, у якую яна пераўтвараеццаВывучаем шахматную натацыю Напрыклад, c8Ф.
Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам: для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.
Прыклад ужывання Прыклад запісу дзіцячага мата ў поўнай алгебраічнай натацыі: 1. e2—e4 e7—e5 2. Сf1—c4 Кb8—c6 3. Фd1—h5?! Кg8—f6?? 4. Фh5×f7#
Крыніцы
Катэгорыя:Шахматы Катэгорыя:Правілы шахмат