«Дайце кнігу скаргаў» — савецкі мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Масфільм» у 1964 годзе рэжысёрам Эльдарам Разанавым.
Сюжэт У Маскве працуе рэстаран «Дзьмухавец», які мае ў наведвальнікаў благую славу. Персанал хаміць і нядбайна абслугоўвае кліентаў, паўсюль пыл і бруд, кухня агідная, кніга скаргаў заўсёды «занята».
І ўсё б так і засталося, калі б у гэтае злашчаснае месца не прыйшоў журналіст газеты «Юнацтва» Нікіцін (Алег Барысаў) і яго калегі. Сутыкнуўшыся з жахлівым абслугоўваннем і адначасова па непаразуменні трапіўшы ў міліцыю, Нікіцін вырашыў напісаць фельетон аб гэтым рэстаране. Артыкул атрымлівае сур’ёзны грамадскі рэзананс.
Пазней Нікіцін улюбляецца ў дырэктара гэтага рэстарана — маладую жанчыну, Таццяну Аляксандраўну Шумаву (Ларыса Галубкіна), і дапамагае ёй пераабсталяваць старамодны рэстаран у сучаснае маладзёжнае кафэ. У выніку, прайшоўшы ўсе перыпетыі бюракратызму, яны дасягаюць сваёй мэты.
У ролях Алег Іванавіч Барысаў Ларыса Іванаўна Галубкіна Юрый Уладзіміравіч Нікулін Анатоль Дзмітрыевіч Папанаў Міхаіл Іванавіч Пугаўкін
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 1964 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Кінакамедыі СССР