Неалагізмы ( — «новы», і — «слова») — гэта словы або выразы, якія з’яўляюцца ў мове ў выніку яе пастаяннага развіцця для абазначэння новых прадметаў, паняццяў, з’яў ці для замены старых. З цягам часу неалагізмы ўваходзяць у актыўны ўжытак, пасля чаго могуць перастаць успрымацца як новыя або ўвогуле перайсці ў шэраг гістарызмаў.
Асаблівасці Можна выдзеліць шэраг асаблівасцяў, якія маюць неалагізмы:
З’яўляюцца пастаяннаПазняк, А. А. Катэгорыя неалагізмаў у лексічнай сістэме беларускай мовы / А. А. Пазняк // Функционирование русского и белорусского языков в условиях информатизации общества : сб. тез. докл. 58-й науч. конф. аспирантов, магистрантов и студентов БГУИР, Минск, 18-22 апр. 2022 г. / Белорус, гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск, 2021. — С. 141—142..
Абазначаюць важныя з’явы, паняцці або прадметы.
Пераважна з’яўляюцца назоўнікамі, радзей — прыметнікамі і дзеясловамі. Ніколі — займеннікамі, лічэбнікамі або службовымі словамі.
Іхняе распаўсюджанне і замацаванне ў мове залежыць ад словаўтваральнай мадэлі, мілагучнасці, плёну ад карыстання.
Неалагізмы апошняга часу часцей з’яўляюцца ў амерыканскім варыянце англійскай мовы, адкуль прыходзяць у іншыя, напрыклад: роўмінг, драйв, эксклюзіў, кастынг, спам, інтэрфейс.
Неалагізмы ўзнікаюць дзякуючы:
Развіццю тэхналогій: мадэм, фоташоп, вебкамера;
З’яўленню новых відаў дзейнасці: хакер, менеджар;
Модзе на новыя духоўныя практыкі: фэн-шуй, экстрасэнс).
Класіфікацыя неалагізмаў Неалагізмы падзяляюць на дзве вялікія групы:
Лексічныя — назвы новых прадметаў, з’яў і паняццяў. Напрыклад, брокер, дэпалітызацыя, дэпартызацыя, раздзяржаўленне, спонсар, экстрасэнс.
Семантычныя — новыя значэнні вядомых прадметаў, з’яў і паняццяў. Такія неалагізмы абнаўляюць старыя значэнні слоў, якія ўжо былі ў пэўнай мове. Напрыклад: раскруціць — зрабіць папулярным або вядомым; мыш — не толькі жывёла, але і тэхнічнае прыстасаванне для камп’ютара; форум — месца размоў у інтэрнэце, а не толькі з'ява ў Старажытнай Грэцыі.
Да асобнай групы адносяцца аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя, або аказіянальныя — іх у пэўным кантэксце ствараюць пісьменнікі або іншыя публічныя асобы.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:Мовазнаўства Катэгорыя:Мова