Андрэй Раманавіч Чыкаціла (; ) — адзін з найвядомейшых і найбязлітаснейшых савецкіх серыйных забойцаў, гвалтаўнік, педафіл, канібал, які ў 1978-1990 гадах здзейсніў 53 даведзеных забойстваў (прызнаўся ў 55 забойствах; паводле аператыўных даных, здзейсніў больш за 65 забойстваў): 21 хлопчыка ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, 14 дзяўчат ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў і 17 старэйшых дзяўчат і жанчын у РСФСР, Украінскай ССР і Узбекскай ССР. Да серыі забойстваў працаваў настаўнікам, спрабуючы разбэсціць непаўналетніх вучняў ды вучаніц.

У большасці ажыццёўленых злачынстваў ён заманьваў ахвяр у пустыя, бязлюдныя месцы, наносіў цялесныя пашкоджанні і забіваў. Некаторыя целы сваіх ахвяр ён гвалтаваў, расчляняў і з’ядаў.

Да яго арышту былі расстраляныя два чалавекі, якія не мелі дачынення да гэтых злачынстваў. Быў затрыманы ў ходзе маштабнай спецыяльнай аперацыі «Лесапаласа», прызнаны годным асуджэння, прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.

Крыніцы

Спасылкі