ВялікаборскаеЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 34. — 583 с., іл. — 10 000 экз. або возера Ізбынь () — наліўное вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 1,5 км ад вёскі Ізбынь, за 14 км на поўнач ад горада Хойнікі.
Размешчана паміж населенымі пунктамі Вялікі Бор, Ізбынь, Восаў, Партызанская, Хвойная Паляна.
Апісанне Пабудавана ў 1986 годзе на месцы возера Ізбынь па праекце Палессегіправадгаса. Па праекце прызначалася для арашэння, ўвільгатнення зямель і рыбаразвядзення.
Плошча люстэрка — 2,70 км², даўжыня — 2,63 км, шырыня: максімальная 1,5 км, сярэдняя — 1,13 км; сярэдняя глыбіня — 3,3 м. Аб'ём: поўны — 8,95 млн м³, карысны — 6,87 млн м³. Рознасць адзнак НПУ і ВМА — 2,95 м.
Плошча вадазбору 195,1 км².
Напаўняецца за кошт сцёку ракі Віць.
Адлегласць ад вусця р. Віць да гідравузла — 51,5 км.
Від рэгулявання — сезоннае.
Выкарыстоўваецца для арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў і рыбаводства.
Зноскі
Літаратура
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 34. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
Великоборское водохранилище на карте. Справочник "Водные объекты Республики Беларусь" . Пляж, расположенный на берегу Великоборского водохранилища .
Катэгорыя:Вадасховішчы Хойніцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці