Плошча Цяньаньмэнь () — вялікая плошча ў цэнтры Пекіна — сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі. Названая ў гонар брамы Цяньаньмэнь (даслоўна «Брама Нябеснага Спакою»), якая знаходзіцца на поўнач ад плошчы і аддзяляе яе ад Забароненага Горада.

Плошча Цяньаньмэнь традыцыйна лічыцца сімвалічным сэрцам кітайскай нацыі. За межамі Кітая плошча набыла сумную вядомасць у сувязі з падаўленнем студэнцкіх пратэстаў у чэрвені 1989 года.

Да плошчы прымыкаюць будынак кітайскага парламента — Дом народных сходаў і ультрасучасны Вялікі нацыянальны оперны тэатр, паблізу размешчаны Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў

Спасылкі

Tiananmen Square

Катэгорыя:Пекін Катэгорыя:Плошчы Кітая