Ісраэль Кац (; ) — ізраільскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Ізраіля з 5 лістапада 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 21 верасня 1955 года ў Ашкелоне (Ізраіль).
З 18 лістапада 1998 года — дэпутат Кнэсета.
З 28 лютага 2003 года па 14 студзеня 2006 года — Міністр сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Ізраіля.
У сакавіку 2007 года ізраільская паліцыя рэкамендавала абвінаваціць Каца ў махлярстве і злоўжыванні даверам, звязаных з палітычнымі прызначэннем у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Ізраіля падчас яго знаходжання на пасадзе міністра. У дакладзе было ўстаноўлена, што 24 сезонныя супрацоўнікі міністэрства былі членамі Цэнтральнага камітэта партыі «Лікуд» або былі дзецьмі членаў камітэта. Паліцыя перадала матэрыялы расследавання ў пракуратуру цэнтральнага раёнаPolice: Indict Ex-minister Katz for Cronyism. Пазней генеральны пракурор адмовіўся ад крымінальнага пераследуWho Is Israel Katz, Israel’s new defence minister?.
З 31 сакавіка 2009 года па 18 сакавіка 2013 года — Міністр транспарта, нацыянальнай інфраструктуры і бяспекі дарожнага руху Ізраіля. З 18 сакавіка 2013 года па 23 чэрвеня 2019 года — Міністр транспарта і бяспекі дарожнага руху Ізраіля.
З 14 мая 2015 года па 17 мая 2020 года — Міністр разведкі Ізраіля.
З 17 лютага 2019 года па 17 мая 2020 года — Міністр замежных спраў Ізраіля.
З 17 мая 2020 года па 13 чэрвеня 2021 года — Міністр фінансаў Ізраіля.
З 29 снежня 2022 года па 1 студзеня 2024 года — Міністр нацыянальнай інфраструктуры, энергетыкі і водных рэсурсаў.
З 1 студзеня па 5 лістапада 2024 года — Міністр замежных спраў Ізраіля.
З 5 лістапада 2024 года — Міністр абароны Ізраіля.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры абароны Ізраіля