1 000 000 рублёў (адзін мільён рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1999 па 2001 год.

Гісторыя 30 красавіка 1999 года Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне банкноту наміналам 1 000 000 рублёў.

На пярэднім баку купюры быў размешчаны малюнак будынка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску. На адваротным баку — фрагмент карціны мастака Івана Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі». Пазначаны 1999 год выпуску.

Банкнота наміналам 1 000 000 рублёў была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001 года.

Гл. таксама

100 рублёў Беларускі рубель Беларускі талер

Крыніцы

Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1999 год у Беларусі