5 000 рублёў (пяць тысяч рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая выкарыстоўвалася ў якасці законнага плацежнага сродку з 1994 па 2017 год.
Гісторыя
1994 7 красавіка 1994 у абарачэнне была ўведзена першая беларуская купюра наміналам 5 000 рублёў. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак віду на Траецкае прадмесце ў Мінску, на адваротным баку — герб «Пагоня» і лічбавае абазначэнне наміналу. 1 студзеня 2001 гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
1998 16 верасня 1998 у абарачэнне была ўведзена купюра наміналам 5 000 рублёў новага ўзору. На яе пярэднім баку размяшчаўся малюнак віду на Траецкае прадмесце ў Мінску. На адваротным баку купюры на месцы, дзе да гэтага была «Пагоня» — лічбавае абазначэнне наміналу. Банкнота была выведзена з абарачэння 1 студзеня 2001.
2000 1 студзеня 2000 з’явілася 5000-рублёвая купюра новага ўзору. На ейным пярэднім баку размяшчаўся малюнак Палаца спорту ў Мінску, на адваротным баку — спартыўны комплекс «Раўбічы». У параўнанні з папярэдняй банкнотай у гэтай з'явіліся дадатковыя элементы абароны: ахоўная нітка, схаваная выява, люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых промнях і інш. На купюры таксама размясцілі паметку для людзей з аслабленым зрокам. Быў пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння.
2011 25 ліпеня 2011 Нацыянальны банк увёў банкноту наміналам 5000 рублёў новага ўзору. Яна нязначна адрознівалася ад папярэдняй, у асноўным размяшчэннем ахоўных элементаў на ёй. Пазначаны 2000 год выпуску. 1 студзеня 2017 гэта банкнота была выведзена з абарачэння. Гэта адбылося ў сувязі з праведзенай у 2016 годзе дэнамінацыяй. Падчас яе абмен грошай адбываўся ў адносінах 1 да 10 000. Гэта значыць, што зараз замест гэтай банкноты ў абарачэнні знаходзіцца манета наміналам 50 капеек.
Гл. таксама
50 капеек Эканоміка Беларусі Беларускі талер
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1994 год у Беларусі