— японскі кампазітар і музыкант. Найбольш вядомы дзякуючы музыцы да серый відэагульняў , , , ды інш. Міцуда пачаў пісаць музыку да ўласных камп’ютарных гульняў яшчэ ў школе, пасля чаго скончыў музычны каледж у Токіа. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў студыі .
У 1992 годзе ён далучыўся да , дзе два гады працаваў дызайнерам гукавых эфектаў. Не задаволіўшыся роляй, Міцуда заявіў віцэ-прэзідэнту кампаніі , што звольніцца, калі не атрымае кампазітарскую працу. У выніку ён стаў адзіным аўтарам саўндтрэку да (1995) — кампазіцыі да гэтай гульні часта ўваходзяць у спісы найлепшай музыкі ў гісторыі відэагульняў.
Пазней Міцуда стварыў музыку да (1998), (1999) і іншых праектаў Square. У 1998 годзе ён пакінуў кампанію і перайшоў на фрыланс. У 2001-м заснаваў Procyon Studio і ўласны лэйбл Sleigh Bells. Сёння кампазітар працуе таксама ў кіно, анімэ і на тэлебачанні.
Біяграфія
Раннія гады Міцуда нарадзіўся ў (прэфектура Ямагучы) 21 студзеня 1972 года і вырас у той жа прэфектуры. З пяці гадоў ён вучыўся іграць на фартэпіяна, але хутка захапіўся спортам і кінуў заняткі. У юнацтве марыў пра кар’еру прафесійнага гульца ў гольф. У сярэдняй школе вырашыў стаць кампазітарам, натхніўшыся саўндтрэкамі Вангеліса да «Blade Runner» і Генры Манчыні да «The Pink Panther». Міцуда зацікавіўся камп’ютарамі, атрымаўшы ад бацькі рэдкі на той час ПК. Тады Міцуда пачаў праграміраваць простыя гульні і пісаць да іх музыку, паралельна вывучаючы тэхнічныя дысцыпліны.
Пасля заканчэння школы Міцуда вырашыў выйсці «ў самастойнае жыццё». З падтрымкаю бацькі і сястры ён пераехаў у Токіа і паступіў у Малодшы музыкальны каледж. Хоць установа не лічылася прэстыжнай, выкладчыкі — практыкуючыя музыканты — часта бралі студэнта на канцэрты дапамагаць з пераносам і расстаноўкай апаратуры. За бясплатную фізічную працу Міцуда атрымліваў каштоўны досвед закулісся японскай музычнай сцэны, а таксама каштоўныя ўрокі як унутры, так і за межамі вучэбных кабінетаў. У межах каледжнага курса ён прайшоў стажыроўку ў відэагульнявой студыі , дзе вучыўся ў кампазітара . Бліжэй да заканчэння вучобы, гартаючы Famitsu, ён убачыў аб’яву пра набор спецыялістаў па гуку ў кампанію . Не маючы планаў на тое, што рабіць пасля школы, ён падаў заяўку і ў красавіку 1992 года Міцуда далучыўся да кампаніі.
Кар’ера Нягледзячы на тое, што афіцыйная пасада Міцуды ў Square называлася «кампазітар», фактычна першы час ён працаваў перадусім як . На працягу наступных двух гадоў ён ствараў гукавыя эфекты для , , і . У 1994 годзе, разумеючы, што без кардынальных крокаў так і не атрымае сапраўднай кампазітарскай працы і абураны нізкім заробкам, ён паставіў віцэ-прэзідэнту Square ультыматум: дазвольце пісаць музыку або я звольнюся. Сакагучы накіраваў маладога музыканта ў каманду , сказаўшы: «Калі скончыш праект, можа, тады зарплата і вырасце». Міцуда стаў адзіным кампазітарам гульні і ў выніку напісаў 54 трэкі для фінальнай версіі. Ён настолькі ўгрызаўся ў працу, што часта працаваў да страты прытомнасці, а прачынаўся з новымі ідэямі — напрыклад, фінальнай тэмай. Перанапружанне прывяло да язвы страўніка, і кампазітара давялося шпіталізаваць, пасля чаго астатнія трэкі завяршыў .
Chrono Trigger стаў вялікім поспехам, а саўндтрэк атрымаў любоў фанатаў. Сам Міцуда называе гульню сваёй «вяхой», якая зрабіла яго «дарослым». Ён прыпісвае поспех уплыву фолкавай і джазавай музыкі, а не папулярнаму тады «паўаркестраваму» стылю. Пасля Chrono Trigger ён разам з Уэмацу стварыў саўндтрэк да . Паводле слоў Уэмацу, Міцуда зноў працаваў настолькі фанатычна, што ад стрэсу ў яго з’явіліся розныя праблемы са здароўем, у тым ліку крывавыя дэфекацыі. Для Square ён напісаў музыку яшчэ да трох праектаў: і (абедзве ў 1996) і (1998), дзе ўпершыню ў гісторыі Square прагучала балада — кельтычная фінальная тэма «» у выкананні . У гэты ж час Міцуда выдаў альбомы аранжыровак сваіх работ: -рэміксы і альбом кельтычных аранжыровак музыкі Xenogears, . У ліпені 1998 года, выканаўшы тое, пра што гаварыў яшчэ на сумоўі, ён пакінуў Square і стаў фрыланс-кампазітарам, першым з кампазітараў кампаніі, хто наважыўся на гэта.
Пасля выхаду з кампаніі, Міцуда працаваў са Square толькі над адным арыгінальным праектам — (1999), працягам Chrono Trigger. З таго часу ён напісаў музыку больш чым да дзясятка гульняў, уключаючы духоўны працяг Xenogears — , а таксама да буйных праектаў, такіх як і . Акрамя відэагульняў, кампазітар стварыў музыку да анімэ і да аўтарскага альбома . 22 лістапада 2001 года ён заснаваў Procyon Studio як кампанію для стварэння ўласнай музыкі разам з лэйблам Sleigh Bells. Першыя гады ў кампаніі, акрамя Міцуды, працавалі толькі некалькі гука-прадзюсараў, але пазней да іх далучыліся іншыя кампазітары. Procyon Studio разам з Міцудай выпусціла яшчэ некалькі альбомаў аранжыровак, сярод якіх Sailing to the World і зборнік вакальных кампазіцый Міцуды 2009 года . Студыя таксама ўдзельнічала ў супраектаванні праграмнага сітэзатара для Nintendo DS і яго пераемніка KORG M01D для Nintendo 3DS.
Напрыканцы 2000-х Міцуда пачаў працаваць як прадзюсар каманды аўтараў. У 2010-я ён напісаў саўндтрэкі да серыі Inazuma Eleven, і ; апошні стаў яго першай амаль за дзесяць гадоў цалкам сольнай работай над гульнявым саўндтрэкам. Прыблізна ў той жа час ён пачаў пісаць музыку і для неігравых медыяпрадуктаў, сярод якіх некалькі тэлеперадач NHK, а таксама анімэ, такіх як і анімэ-адаптацыі Inazuma Eleven. Акрамя ролі вядучага кампазітара (2017), Міцуда адказваў за аўдыя-бюджэт гульні, браніраванне музыкантаў, кіраванне раскладам і карэктуру партытур; ён заяўляў, што гэта найбуйнейшы праект, над якім ён калі-небудзь працаваў. Ён таксама склаў музыку для пакета пашырэння , а таксама да гульні .
Музычны стыль і ўплывы Міцуда сцвярджае, што складае музыку, «проста гулліва тыцкаючы па клавіятуры», пакуль мелодыі самі не прыходзяць у галаву. Часам ідэі з’яўляюцца нават падчас сну — так нарадзілася фінальная тэма да Chrono Trigger і кампазіцыя «Bonds of Sea and Fire» з Xenogears — аднак галоўнай крыніцай натхнення ён лічыць візуальныя аб’екты, «карціны ці іншыя рэчы». Музыка кампазітара часта мае характар; сам Міцуда прызнаваўся, што адчувае ўплыў гэтага напрамку. Фінальныя батальныя тэмы Chrono Trigger і Xenogears пабудаваны былі ўсяго на некалькіх акордах, прычым апошняя — толькі на двух. На працягу жыцця кампазітар слухаў самыя розныя жанры, пераняўшы густ ад бацькі. Асабліва ён натхняецца джазам. У дзяцінстве, да таго, як звярнуцца да класікі, ён слухаў пераважна любімага джазмена бацькі — , а таксама японскі электронны гурт . Акрамя таго, на яго ўплывае кельцкая музыка, чаму ён прысвяціў два асобныя альбомы. Саундтрэк да Chrono Trigger адлюстроўвае і матывы — гук , барабанаў і . Сярод улюбёных класічных кампазітараў Міцуда называе , Іагана С. Баха, Пятра Чайкоўскага, Клода Дэбюсі, Роберта Шумана, Антаніна Дворжака і . Сучасных жа ўплываў, паводле яго, зашмат, каб пералічыць, бо ён слухае вельмі шмат музыкі.
Міцуда сярод сваіх самых улюбёных уласных прац называе саўндтрэкі да серыі Chrono, Xenogears, Xenosaga Episode I і аўтарскі альбом Kirite. Пры гэтым ён падкрэслівае, што ўсе ягоныя саўндтрэкі з’яўляюцца «прадстаўнічымі творамі», бо дакладна адлюстроўваюць, якім кампазітарам ён быў у момант стварэння. Асабліва дарагімі яму застаюцца кампазіцыі «The Girl Who Closed Her Heart» і «Pain» з Xenosaga Episode I, а таксама шэраг нумароў з Kirite. Перад пачаткам працы над чарговым саўндтрэкам ён адводзіць прыкладна месяц, каб сабраць інфармацыю і візуальныя матэрыялы пра свет гульні і яе сцэнар, — гэта дапамагае напісаць музыку, якая арганічна ўплятаецца ў праект; візуальны матэрыял заўсёды ўзмацняе натхненне. Кампазітар сцвярджае, што ніколі не «прытрымлівае» лепшыя ідэі для больш папулярных гульняў: кожны трэк ствараецца адпаведна таму, як ён будзе ўжыты ў асобнай гульні. Ён імкнецца пісаць выдатныя мелодыі нават для тых праектаў, якія, на яго думку, не дацягваюць да ўзроўню складзеных кампазіцый, — каб саўндтрэк стаў для гульца нейкай узнагародай. Большая частка відэагульнявых саўндтрэкаў Міцуды прыпадае на ролевыя гульні, аднак аўтар ахвотна бярэцца і за незвычайныя для сябе праекты ў іншых жанрах.
Спадчына
Музыку Міцуды з Chrono Trigger упершыню выканалі ўжывую ў 1996 годзе — яе сыграў на канцэрце Orchestral Game Concert у Токіа, а запіс выйшаў на суправаджальным альбоме. Першая сімфанічная прэзентацыя яго музыкі па-за Японіяй адбылася ў 2005 годзе на у Лейпцыгу, дзе прагучалі тэмы з Chrono Cross. У 2006-м Міцуда асабіста аранжыраваў музыку з Trigger і Cross для канцэртаў Play! A Video Game Symphony. Трэкі з абедзвюх гульняў гучалі і на іншых турнэ па відэагульнявой музыцы, у тым ліку ў серыі канцэртаў і на выступах . Кампазіцыі з Chrono Trigger і Chrono Cross склалі чвэрць праграмы канцэртаў , што прайшлі ў верасні 2009 года ў і былі арганізаваныя у межах серыі Game Concerts. Кампазіцыя «Scars of Time» з Chrono Cross прагучала таксама на канцэрце Fantasy Comes Alive ў Сінгапуры 30 красавіка 2010 года.
Музыка Міцуды да Xenogears натхніла фанатаў на выданне ўласных альбомаў: у 2005 годзе фан-група OneUp Studios выпусціла афіцыйна ліцэнзаваны трыб’ют-альбом Xenogears Light: An Arranged Album абмежаваным накладам. Дыск утрымлівае 20 трэкаў, перааранжыраваных з арыгінальнага саўндтрэку Xenogears і сыграных на такіх акустычных інструментах, як фартэпіяна, флейта, гітара і скрыпка. Яшчэ адзін, неафіцыйны лічбавы рэмікс-альбом Humans + Gears з 33 трэкаў выпусціла супольнасць OverClocked Remix 19 кастрычніка 2009 года. Падборкі рэміксаў на творы Міцуды выходзяць таксама на японскіх рэмікс-альбомах, якія называюцца , і на англамоўных вэб-сайтах з рэміксамі, напрыклад OverClocked Remix. Музыка з Chrono Trigger была аранжыраваная для фартэпіяна і выдадзена нотамі кампаніяй DOREMI Music Publishing. Procyon Studio апублікавала ноты кампазіцый з Chrono Cross — для сольнай гітары і для гітарнага дуэта.
Да 20-годдзя Chrono Trigger у 2015 годзе Міцуда разам з гуртом Millennial Fair даў 25 і 26 ліпеня канцэрт-шоу «The Brink of Time» з кампазіцыямі з гульні ў тэатры Tokyo Globe (Токіа), дзе сам граў на фартэпіяна, гітары і . Падчас мерапрыемства ён абвясціў, што даўно чаканы аранжыровачны альбом серыі — To Far Away Times: Chrono Trigger & Chrono Cross Arrangement Album — выйдзе на лэйбле Square Enix Music 14 кастрычніка 2015 года.
Вядомыя працы
Відэагульні