Ян Яўгенавіч Бусел (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак, працуе ў галіне керамікі.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Мінску. Верагодна, сын мастака Яўгена Бусла.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1984 годзе і Беларускую акадэмію мастацтваў у 1992 годзе. Вучыўся ва У. Угрыновіча, Т. Паражняка. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1990 года. З 1993 года працуе ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне керамікі. Сярод асноўных твораў — дэкаратыўная скульптура «Уцёкі», «Тонкая ніць», «Веснавая малітва», «Нараджэнне анёла», а таксама кампазіцыі «Забытыя гукі», «Яблык разладу», «Евангелле ад Лукі», «Бясконцая размова».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі