Вольга Абрамаўна Баравік () — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія Нарадзілася 18 лютага 1909 года ў Гродна. Паходзіла з яўрэйскай сям’і. Бацька, Абрам Яўсеевіч Баравік (1875—1931), працаваў загадчыкам Мінскай канторы «Совторгфлот», маці, Фейга Майсееўна Баравік, была хатняй гаспадыняй (1880-?).

Працавала статыстыкам Дзяржплана. Пражывала па вул. Рэспубліканскай, 3, кв. 3. Арыштавана 26 студзеня 1930 года. Асуджана 6 чэрвеня 1931 года за садзеянне ў злачынстве паводле артыкулаў 17,18, 59-10,12 Крымінальнага кодэкса на тры гады высылкі. Рэабілітавана 25 лістапада 1992 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Асабовая справа № 35000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Па той жа справе праходзілі яе бацькі: бацька быў прыгавораны да ВМП і расстраляны 13 чэрвеня 1931 года ў Мінскай унутранай турме АДПУ, маці — да трох гадоў пазбаўлення волі.

У 1944 годзе стала захавальніцай адноўленай пасля вайны Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.

У 1954 годзе скончыла завочна гістфак БДУ. З 1952 года друкавалася ў рэспубліканскім друку, стварала каталогі мастацкіх выставак і займалася прапагандай беларускага выяўленчага мастацтва як супрацоўніца Дзяржаўнага мастацкага музея БССР.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.

Памерла 5 жніўня 1973 года.

Творчасць Працавала ў галіне мастацтвазнаўства і гісторыі беларускага мастацтва. Напісала шэраг артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў — В. Бялыніцкага-Бірулі, В. Ціхановіча, А. Тычыны, Л. Лейтмана, С. Раманава.

Стварыла каталогі мастацкіх выставак, прысвечаных 15-годдзю Перамогі над фашызмам, 40-годдзю Савецкай Арміі і флоту, а таксама Дням беларускай культуры і мастацтва ў Румыніі.

Асноўныя творы Выстаўка твораў мастакоў БССР, прысвечаная XXX годдзю Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi : [Жывапіс. Графіка. Скульптура] : каталог / [склалі: П. Н. Герасімовіч, А. В. Васілеўская, О. А. Баравік; адказны рэдактар Е. В. Аладава]. — Мінск : [б. в.], 1947. — 19 с., л. iл. ; 26 см. — 500 экз. Лев Маркович Лейтман : Каталог выст. к 60-летию со дня рождения / Союз сов. художников БССР, Белорус. отд-ние художеств. фонда СССР, Гос. картинная галерея БССР ; [Сост. О. А. Боровик]. — Мн., 1956. — 22 с., л. ил. — 200 экз. — Б.ц. Каталог : жывапіс, скульптура, графіка, сатыра, плакат, тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, прыкладное мастацтва / [склалі: В. А. Баравік, Н. М. Бараноўская]. — Мінск : Звязда, 1958. — 105 с. : іл. ; 22 см. — 500 экз. Республиканская художественная выставка, посвященная 15-й годовщине победы над фашистской Германией : живопись, скульптура, графика, плакат / [составитель О. А. Боровик]. — Минск : [б. и.], 1960. — 21 с. ; 20 см. Рэспубліканская мастацкая выстаўка «20 год гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці» : каталог : жывапіс, графіка, скульптура / [склала В. А. Баравік]. — Брэст : [б. в.], 1961. — с., уключаючы вокладку ; 21 см. — 500 экз. Выставка произведений народного художника РСФСР и БССР В. К. Бялыницкого-Бируля, посвященная 90-летию со дня рождения : каталог / [составители: О. А. Боровик, Э. И. Ветер, В. М. Чуркина]. — Минск : [б. и.], 1962. — 38 с., л. ил. ; 19 см. — Заглавие обложки: Народный художник РСФСР и БССР В. К. Бялыницкий-Бируля. — В надзаголовке: Государственный художественный музей БССР. — 500 экз. — 18 к. Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 45-годдзю БССР : Жывапіс. Скульптура. Графіка. Работы мастакоў тэатра. Прыкладное мастацтва: Каталог / Склалі: В. А. Баравік і інш. ; Мінск. — Мн., 1964. — 52 с. — У надзаг.: М-ва культуры БССР, Дзярж. маст. музей БССР. — 500 экз. Выстаўка твораў мастака Разінай Т. Я., прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці : каталог / [уступны артыкул В. Баравік]. — Мінск : Полымя, друк. 1971. — 20 с. : іл. ; 14х20 см. — 500 экз. — 11 к.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі