Ізраільская акадэмія прыродазнаўчых і гуманітарных навук (, літ. «Нацыянальная акадэмія навук Ізраіля», ) — вышэйшая акадэмічная ўстанова Ізраіля. Заснавана ў 1961 годзе ў Іерусаліме з мэтай садзейнічаць кантактам вучоных прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Ізраілі, кансультаваць органы дзяржаўнай улады па навукова-тэхнічных пытаннях. Сярод яе членаў многія вядомыя вучоныя Ізраіля.

Асноўны будынак Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук размешчаны побач з афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Ізраіля і Саветам па вышэйшай адукацыі ў Ізраілі на плошчы Альберта Эйнштэйна ў Іерусаліме.

Акадэмія фінансуе праекты па вывучэнні геалогіі, флоры і фауны Ізраіля, даследаванні Талмуда, яўрэйскай філасофіі, літаратуры і іўрыта. На міжнародным узроўні акадэмія бярэ ўдзел у фізічных праектах CERN і кіруе фондам стыпендыі Эйнштэйна."Israel Academy of Sciences and Humanities Israel Ministry of Foreign Affairs, May 24, 1999

Акадэмія таксама кіруе Ізраільскім акадэмічным цэнтрам у Каіры, які дапамагае ізраільскім навукоўцам у даследаваннях Егіпта і егіпецкай культуры, а таксама спрыяе супрацоўніцтву з егіпецкімі навукоўцамі.

Акадэмія мае статус назіральніка ў Еўрапейскім навуковым фондзе і рэалізуе праграмы абмену з Брытанскім каралеўскім таварыствам, Брытанскай акадэміяй, Шведскай акадэміяй і Нацыянальнай даследчай радай Сінгапура.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Ізраіля