Руслан Пятровіч Вашкевіч (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак, жывапісец, скульптар, канцэптуальны мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1992 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Г. Вашчанкі і У. Зінкевіча.

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1985 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе пераважна ў галіне жывапісу, скульптуры і канцэптуальнага мастацтва. Сярод асноўных жывапісных твораў — «Голы кароль», «Ева», «Крыжовы паход дзяцей», «Наглядальнік», «Гутаперчывы хлопчык», «Сам-насам», «Парад планет». Сярод скульптурных кампазіцый — «Шэта», «Лесвіца», «Блізняты», «Ігра ў чатыры рукі», «Second hand», «Люстэрка для скульптара».

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-канцэптуалісты Беларусі Катэгорыя:Скульптары Беларусі XXI стагоддзя