Жданы — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч.
Гісторыя У другой палове XVIII стагоддзя Жданы належалі да маёнтка Лявонцавічы, шляхецкая ўласнасць, уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 224..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска, уласнасць земскага суддзі Іосіфа Немаршанскага, адносілася да маёнтка Лошыца.
Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. У другой палове XIX стагоддзя былі вёска і засценак Жданы, на 1860 год было 4 двары, праваслаўны прыход Сеніца, каталіцкая парафія Мінск. У засценку здаўна жылі шляхецкія радзіны: Глінскія, Русецкія, Матусевічы, Майсеевічы. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 12 двароў. У 1930-х гадах былі рэпрэсаваны прынамсі адзін жыхар і адзін ураджэнец Жданоў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У пасляваенны час злілася з вёскай Слабада Самахвалавіцкага сельсавета.
Насельніцтва
1800 год — 13 двароў, 57 жыхароў 1897 год — 4 двары, 44 жыхары 1908 год — 1 двор, 49 жыхароў 1917 год — 9 двароў, 43 жыхары, усе беларусы
Крыніцы
Літаратура