Яўхім — прастамоўная форма мужчынскага імя Яўхімій.
На беларускія землі імя прыйшло з Візантыі разам з хрысціянствам. Жаночы аналаг — Яўхімія.
Вядомыя носьбіты Антоні Яўхім Аскерка (? — пасля 1792) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Яўхім Фёдаравіч Карскі (1860—1931) — філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Яўхім Яўсеевіч Кіпель (1895—1969) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
Яўхім