Пітэр ван дэр Аа (1659,  — жнівень , ) — галандскі выдавец і кнігагандляр, спецыялізаваўся на перавыданні старых карт і атласаў.

Біяграфія У 1719 годзе ван дэр Аа выдаў у Амстэрдаме французскі пераклад кнігі Адама Алеарыя «Апісанне падарожжа ў Масковію» (ням.: Beschreibung der muscowitischen und persischen Reise) з ілюстрацыямі Нікалааса Вітсена ў выглядзе гравюр. Сярод іх — малюнак «Горад Масква, сталіца Масковіі».

Галоўная праца ван дэр Аа — 27-томнае выданне Galerie Agréable du Monde («Прыемная галерэя свету»), якое выйшла ў 1729 годзе ў Лейдэне і складаецца з трох тысяч гравюр.

Катэгорыя:Выдаўцы Нідэрландаў