Форвардар — лесанарыхтоўчая машына для перавозкі бярвён ад месца валкі лесу да склада ці лесавоза. У адрозненне ад тралёвачнай машыны, якая валачэ бярвёны па зямлі, форвардар пагружае іх цалкам з дапамогай маніпулятара, што дазваляе пазбегнуць пашкоджанняў бярвён і глебы пры перавозцы. Форвардары выпускаюцца з гумавымі шынамі або гусеніцамі. Існуюць як варыянты форвардараў на базе трактароў, так і цалкам спецыялізаваныя машыны.
Звычайна выкарыстоўваюцца разам з харвестарамі для лесанарыхтоўкі па так званай скандынаўскай тэхналогіі, пры якой ссечанае дрэва ператвараецца ў гатовы сартымент ужо на месцы валкі.
Сярод вытворцаў форвардараў — такія кампаніі як Caterpillar, John Deere, Komatsu, Ponsse. У Беларусі вытворчасцю форвардараў займаюцца Амкадор, Мінскі трактарны завод і Мазырскі машынабудаўнічы завод.
Крыніцы
Катэгорыя:Лясная прамысловасць Катэгорыя:Лесанарыхтоўчая тэхніка Катэгорыя:Транспартныя сродкі Катэгорыя:Пад’ёмна-транспартныя машыны